Асаблівасці дыялектнай лексікі ў рамане Б. Сачанкі «Вялікі лес»
Дыялектная лексіка (грэч. dialektos — гаворка, дыялект) — гэта лексіка, спецыфічная для беларускіх народных гаворак і дыялектаў. Аснову кожнай мясцовай гаворкі складаюць словы агульнаўжывальныя. А тая частка лексікі гаворкі або дыялекта, якая адрозніваецца ад лексікі агульнаўжывальнай, і складае дыялектную (абласную) лексіку. Асобнае дыялектнае слова, уведзенае ў літаратурны тэкст, але поўнасцю… Читать ещё >
Асаблівасці дыялектнай лексікі ў рамане Б. Сачанкі «Вялікі лес» (реферат, курсовая, диплом, контрольная)
Змест
- Уводзіны
- 1. Дыялектызмы ў мове рамана барыса сачанкі «вялікі лес»: семантыка-граматычны аспект даследавання
- 1.1 Фанетычныя дыялектызмы
- 1.2 Граматычныя дыялектызмы
- 1.3 Лексічныя дыялектызмы
- 1.4 Этнаграфічныя дыялектызмы
- 1.5 Семантычныя дыялектызмы
- 2. Роля дыялектызмаў у мове рамана Б. Сачанкі «Вялікі лес»
- Заключэнне
- Спіс выкарыстанай літаратуры
Уводзіны
Нам добра вядома, што мастацкую літаратуру чытаюць па-рознаму. Адны сочаць за дзеяннем, сюжэтнай лініяй твора. Другія ўспрымаюць у тэксце ўсё: змест, ідэю, моўна-выяўленчыя сродкі. Па-сапраўднаму зразумець твор, асэнсаваць яго ідэйна-эстэтычную вартасць можна тады, калі ўбачыш, адчуеш майстэрства мастака слова." Якімі чарамі ўздзейнічае пісьменнік на наша ўспрыняцце? Ї пытаецца Я. Скрыган і сам адказвае: Ї Мабыць, у першую чаргу, тым, пра што ён піша, чым кранае душу. Бясспрэчна, гэта. чалавек. Яго жыццё, пачуцці, хваляванні, узаемадачыненні з другімі людзьмі і ўсё тое, што звязана з яго духоўным светам і дзейнасцю. А другая тайна, мабыць, у тым, як піша пісьменнік".
Кожнае літаратурнае тварэнне нясе нам адпаведную інфармацыю. Гэта не проста аб’яднанне слоў, словазлучэнняў, сказаў, а складаная структура, у якой адзін сродак абумоўліваецца другім, «падсвечвае» яго.
Кожны сапраўды мастацкі твор Ї арыгінальнае адзінства зместу і формы. Майстэрства пісьменніка заключаецца ў тым, каб адчуць і выявіць патэнцыяльныя магчымасці слова, удала арганізаваную структуру твора, а задача даследчыка-філолага Ї вызначыць вобразна-сэнсавую ролю слоў у кантэксце, вытлумачыць самае характэрнае ў структуры твора.
Сучасная беларуская мова ў яе вуснай і пісьмовай формах выпрацавала пэўныя прыёмы ўжывання моўных сродкаў з улікам абставін, мэт і задач выказвання. Пісьменнік у мастацкім творы і вучоны ў навуковай працы карыстаюцца рознымі моўнымі сродкамі і прыёмамі для перадачы думак. Гэта звязана з існаваннем стыляў мовы.
" Стыль мовы Ї гэта сукупнасць прыёмаў адбору і выкарыстання моўных сродкаў у залежнасці ад характару і зместу выказвання, з улікам таго, дзе, калі, для чаго і каму выказваецца думка" .
У кожным стылі ёсць частка слоў, якія могуць выкарыстоўвацца ў любым стылі. Гэта нейтральная лексіка. На фоне нейтральных слоў асабліва прыкметна супастаўляюцца два стылістычных пласта лексікі - кніжны і гутарковы.
Стратыфікацыя лексікі з пункту гледжання сфер яе выкарыстання асноўваецца на ўліку сацыяльнай структуры таго грамадства, якое абслугоўвае мова. Грамадства — гэта не простая сукупнасць асобных індывідаў, а складаная сістэма самых разнастайных сацыяльных груп насельніцтва: класаў, прафесіянальных калектываў, грамадскіх і вытворчых арганізацый, прадстаўнікоў розных ідэалагічных, мастацкіх, рэлігійных плыней, жыхароў адной мясцовасці і гэтак далей.
Абмен думкамі з дапамогай мовы адбываецца перш за ўсё ў межах канкрэтных тэрытарыяльных і сацыяльных груп. Карыстаючыся адзіным лексічным запасам, кожная з гэтых груп усё ж такі характарызуецца пэўнай спецыфічнасцю як у частаце ўжывання тых ці іншых разрадаў слоў, так і ў іх саставе. У сувязі з гэтым слоўнікавы састаў мовы «можа быць сістэматызаваны з улікам такога параметра, як агульнаўжывальнасць — абмежаваная ўжывальнасць». На аснове гэтага параметра ўсе словы нацыянальнага лексікону ўмоўна прынята аб’ядноўваць у дзве вялікія групы: лексіку агульнаўжывальную і лексіку абмежаванага выкарыстання.
Да агульнаўжывальнай лексікі адносяцца словы, выкарыстанне якіх не залежыць ад месца жыхарства, прафесіі, сацыяльнага становішча людзей, не абмежавана моўнай сітуацыяй (стылем, жанрам, формай мовы), прыналежнасцю да той ці іншай часціны мовы. Агульнаўжывальнымі могуць быць словы ўсіх лексіка-граматычных класаў: назоўнікі (абруч, баба, воз, горад, дом, жыта, завея, іголка, ключ, лес, мех, стол, холад, шчасце), прыметнікі (белы, вялікі, глыбокі, добры, каменны, лёгкі, малады, новы, просты, роўны, свежы, цяжкі, шчыры), дзеясловы (араць, браць, варыць, гнуць, даганяць, есці, крычаць, радавацца, хваліць), лічэбнікі (адзін, пяць, дваццаць, сто, тысяча), прыслоўі (агулам, баязліва, важна, добра, моцна, паволі, смела, смачна, цёмна), займеннікі (я, ты, ён, мы, яны, нейкі, той, хто, што, які), прыназоўнікі (аб, ад, да, за, каля, пад, перад, у), злучнікі (а, але, да, і, то-то), часціцы (аж, не, т, нават), выклічнік (ах, гэй, ох, эх, о). Такія словы маюць устойлівую семантыку, з’яўляюцца агульназразумелымі і выкарыстоўваюцца ва ўсіх стылях мовы.
У межах агульнаўжывальнай лексікі могуць быць вылучаны розныя лексіка-семантычныя катэгорыі (амонімы, сінонімы, антонімы, паронімы), прадметна-тэматычныя і лексіка-семантычныя групы слоў, іншыя формы сістэмных адносін. А гэта значыць, што агульнаўжывальная лексіка з’яўляецца найбольш важнай часткай слоўніка нацыянальнай мовы, складае ядро лексічнай сістэмы, на базе якога адбываецца яе далейшае ўзбагачэнне і ўдасканаленне.
Да лексікі абмежаванага выкарыстання адносяцца словы, уласцівыя мове пэўнай тэрытарыяльнай або сацыяльна-абмежаванай групы людзей, а таксама словы, выкарыстанне якіх абумоўлена спецыфікай іх лексічнага значэння. У залежнасці ад таго, якія словы выкарыстоўваюцца пэўнымі групамі насельніцтва, і ад таго, як яны выкарыстоўваюцца, у рамках лексікі абмежаванага выкарыстання можна вылучыць наступныя спецыфічныя пласты:
1) дыялектная лексіка;
2) жаргонная і аргатыўная лексіка;
3) спецыяльная лексіка.
Падзел лексікі на агульнаўжывальную і абмежаваную ў выкарыстанні з’яўляецца ў пэўнай меры ўмоўным і патрабуе некаторых агаворак. Лічыцца, напрыклад, што прадметам лексікалогіі літаратурнай мовы з’яўляецца толькі агульнаўжывальная (агульнанародная) лексіка, паколькі дыялектныя, жаргонныя і вузкаспецыяльныя словы знаходзяцца па-за межамі ўнармаванай літаратурнай мовы. I усё ж азнаямленне з лексікай абмежаванага выкарыстання неабходна па той прычыне, што яна пастаянна ўступае ва ўзаемадзеянне з агульнаўжывальнай лексікай, становячыся адной з важнейшых крыніц узбагачэння апошняй новымі нарматыўнымі і выяўленча-стылістычнымі сродкамі. Звяртаючыся да творчай спадчыны выдатных мастакоў слова, мы часта сустракаем лексіку абмежаванага выкарыстання. Найбольш яскрава прадстаўлена дыялектная лексіка ў рамане Б. Сачанкі «Вялікі лес».
Мэта курсавой работы — выявіць асаблівасці дыялектнай лексікі ў рамане Б. Сачанкі «Вялікі лес».
Рэалізацыя мэты патрабуе наступных задач:
1. Выявіць з найбольшай паўнатой дыялектызмы ў рамане Б. Сачанкі «Вялікі лес» і паказаць іх ролю ў фарміраванні індывідуальна-аўтарскага стылю;
2. Ахарактарызаваць граматычныя разрады дыялектызмаў;
3. Вызначыць месца і функцыі дыялектызмаў у сістэме лексічных сродкаў празаічнай мовы;
4. Правесці статыстычны аналіз выкарыстання дыялектызмаў у моўнай сістэме аўтара.
Прадмет даследавання — раман Б. Сачанкі «Вялікі лес».
Аб’ект даследавання — дыялектная лексіка.
1. Дыялектызмы ў мове рамана барыса сачанкі «вялікі лес»: семантыка-граматычны аспект даследавання
Дыялектная лексіка (грэч. dialektos — гаворка, дыялект) — гэта лексіка, спецыфічная для беларускіх народных гаворак і дыялектаў. Аснову кожнай мясцовай гаворкі складаюць словы агульнаўжывальныя. А тая частка лексікі гаворкі або дыялекта, якая адрозніваецца ад лексікі агульнаўжывальнай, і складае дыялектную (абласную) лексіку. Асобнае дыялектнае слова, уведзенае ў літаратурны тэкст, але поўнасцю не асвоенае літаратурнай мовай, называецца дыялектызмам (англ. dialektism). «Паняцце „дыялектызм“, — гаворыць А.В. Калінін, — узнікае тады, калі мы, слухаючы чыю-небудзь у цэлым літаратурную мову або чытаючы мастацкі твор, заўважаем іншародныя словы, звароты і іншыя асаблівасці мовы, якія парушаюць літаратурную норму і якія мы тлумачым уплывам дыялекта. Гэтыя ж дыялектныя ўкрапванні ў літаратурную мову мы і называем дыялектызмамі». Для абазначэння такіх украпванняў побач з тэрмінам «дыялектызм» ужываюцца словы правінцыялізм, лакалізм, абласное слова, мясцовае слова і іншыя.
Перш чым пачаць разгляд дыялектнай лексікі ў гэтым творы, трэба звярнуць нашу ўвагу на месца і дзеянне ў творы.
Кожны мастацкі твор у большай або меншай ступені з’яўляецца адбіткам заклікаў, пажаданняў і патрабаванняў свайго часу. Гэта аксіёма, якая ў многім можа патлумачыць з’яўленне, ідэйна-праблемную і нават стылёва-жанравую адметнасць рамана Барыса Сачанкі «Вялікі лес», задуманага і запланаванага ў 3-х кнігах.
" Зямля маіх продкаў", Ї так назваў Барыс Сачанка адну з першых кніг і як бы вызначыў гэтай назвай абсяг сваіх мастацка-філасофскіх пошукаў, засведчыў сваю адданасць бацькоўскай зямлі.
" На Палессі, на самым поўдні Беларусі, ёсць куточак зямлі, асабліва мілы, дарагі майму сэрцу. Дзе б ні быў я, куды б ні закінула мяне доля, не-не дый згадаю яго. У радасці і журбе, з блізкіх і далёкіх дарог я вяртаюся зноў і зноў туды, дзе сярод старых, пракаветных лясоў і вялізных, неабсяжных балот на пясчанай выспе раскінулася вёска, у якой я нарадзіўся…". Перачытваючы старонкі яго кніг: «Дарога ішла праз лес», «Барвы ранняй восені», «Пакуль не развіднела», «Аксана», «Памяць», «Ваўчыца з чортавай ямы», «Чужое неба», «вялікі лес», «Жывое жыццё», «Пад сузор’ем сярпа і молата», «Запіскі аб радыяцыі», «Паездка ў зону», «Трэцяе вока» і іншых, Ї востра адчуваеш гэтую непарыўную злучанасць з роднай зямлёй, суразмернасць глыбокага і роўнага дыхання ягонай прозы з дыханнем пракаветнага палескага бору і мурожнага лугу, роснай жытнёвай хвалі і высокага частага неба.
Для Барыса Сачанкі ўбачанае, адчутае і перажытае на дарогах маленства і юнацтвастала асновай мастацкага пазнання свету, тым запасам, з якога чэрпаў пісьменнік усё новыя і новыя вобразы, ідэі, паглыбляючы даследаванне сацыяльных, маральных, філасофскіх асноў быцця. У сваім імкненні ісці да агульназначнага, агульначалавечнага праз даследаванне блізкай яму рэчаіснасці Б. Сачанка арыентаваўся на эстэтычныя прынцыпы Кузьмы Чорнага, якога цаніў за глыбокае разуменне беларуса, яго душы, мовы, за пранікнёны заклапочаны роздум над лёсам і гісторыяй Бацькаўшчыны. Чорнаўскае афарыстычнае, вечнае ў часе «Чалавек Ї гэта вялікі свет» абраў празаік у якасці аднаго з прынцыпаў мастацкага асэнсавання рэчаіснасці.
Аўтарскае майстэрства раскрыцця чалавечых характараў у побытавых сітуацыях — важнае пытанне, асэнсаванне якога дазволіць глыбей і паўней зразумець, што пісьменнік у наступных сваіх творах знайшоў, а што істотнае ў плане пазнання, эпічнага і псіхалагічнага выяўлення чалавечай душы, незваротна страціў і чаму так здарылася.
Пісьменнік невыпадкова звяртаў увагу на такія побытавыя аспекты традыцый сялянскага жыцця: ён хацеў абудзіць у сваіх чытачоў (а можа, і ў прадстаўнікоў афіцыйных уладаў) гуманістычнае разуменне драматычна-трагедыйных працэсаў сучаснасці, у прыватнасці, так званай праблемы выхавання і перавыхавання чалавека і найперш вяскоўца, селяніца, які нібыта залішне прывязаўся да зямлі, прыкіпеў да старых, «забраснявелых», патрыярхальных традыцый. Дзеля яго шчасця і дабрабыту нібыта сіл не шкадуюць, а ён, маўляў, крэкча, упарціцца і не хоча мяняць рэальнае горшае на ілюзорнае лепшае.
Проза Барыса Сачанкі Ї удумлівае спасціжэнне жыцця беларускага народа, яго духоўнага і маральнага вопыту. І ўласнага таксама. Даўно мінула вайна, але незагойнай ранай было знявечанае і абрабаванае ёю дзяцінства, якое зведала голад, няволю, пакуты. Не забывалася і такое шчаслівае, невычарпальнае ў сваёй радасці вяртанне на Радзіму.
Барыс Сачанка, безумоўна, таксама быў бы зусім не супраць абнаўлення шэрагу традыцыйных і не вельмі сугучных з патрабаваннямі новага часу звычак і звычаяў сялянскага жыцця. Аўтар не падштурхоўвае чалавека да прыняцця новых ідэй сілай і прымусам, а аддае перавагу асветніцкаму слову, якое на ўсіх этапах грамадскай гісторыі імкнулася не развесці людзей у розныя бакі, не пасварыць дзень учарашні і сённяшні, а змірыць традыцыю з новымі патрабаваннямі рэальнасці, паспрыяць і знайсці паміж сабою ўзаемаўзгоднены дыялог.
У імкненні данесці непарыўную сувязь часоў праз характары і лёсы герояў, у імкненні сцвердзіць на зямлі хараство, справядлівасць, чалавечнасць бачыцца плённасць творчых пошукаў Барыса Сачанкі, самабытнага, таленавітага пісьменніка.
У залежнасці ад таго, якія моўныя асаблівасці гэтай мясцовасці адлюстроўваў аўтар, ён выкарыстоўваў разнастайныя віды дыялектызмаў. У рамане «Вялікі лес» вылучаюцца наступныя тыпы дыялектызмаў: фанетычныя, граматычныя, словаўтваральныя, лексічныя, этнаграфічныя, семантычныя. Разгледзім кожны тып гэтых дыялектызмаў.
1.1 Фанетычныя дыялектызмы
Фанетычныя дыялектызмы адлюстроўваюць гукавыя асаблівасці народных гаворак або тэрытарыяльнага дыялекта.
Варыянтамі ў навуковай літаратуры традыцыйна прынята называць «рэгулярна ўзнаўляльныя мадыфікацыі гукавой абалонкі аднаго і таго ж слова, аб’яднаныя генетычнай агульнасцю і тоеснасцю марфалагічна-словаўтваральнай структуры пры абсалютным супадзенні лексічнага і граматычнага значэння».
Сярод зафіксаваных намі дыялектных намінацый наступныя варыянтныя назвы: фанетычныя, акцэнтычныя, акцэнтна-фанетычныя, марфалагічныя і словаўтваральныя.
Найбольшую ў колькасных адносінах групу складаюць фанетычныя варыянты Ї відазмяненні гукавога саставу слова, адрозненні ў саставе фанем, не звязаныя з марфалагічнымі чаргаваннямі і парадыгматычнымі зменамі слова [6, с. 198].
Фанетычныя варыянты адрозніваюцца наступнымі галоснымі і зычнымі асновы:
а) адпадзенне прыстаўных гукаў:
етыя: Етыя есці надта ж хацелі і цяпла шукалі [*, с.5];
рыштанты: З Сібіры вярталіся " рыштанты" рэдка… [*, с.7];
ета: А праўда ж, ета, мусіць вайна будзе [*, с.10]; А еты ж… [*, с.15];
ржавая: …у якім чорнымі бяздоннымі прорвамі-ямамі зеўралі страшныя " чортавыя вочы", бруднымі лужамі плеснела густая ржавая вада… [*, с.4];
ета, ет: А праўда ж, ета, мусіць вайна будзе [*, с.10]; Эт, тут я хадзяін… [*, с.117];
б) прыстаўныя гукі:
У кургане - вунь тым, што па дарозе ў Шпачын… [*, с.5];
в) чаргаванне галосных гукаў:
· а // е:
аге: Аге, зразу… [*, с.18];
кеб: Як - кеб маё, нажытае мазалём… [*, с.44]; Кеб жа знаццё… [*, с.55];
· а // о:
розведкі: …прыплыў па вадзе, спачатку, як гэта вадзілася і водзіцца, на розведкі, а потым і назусім [*, с.4];
· і // ы:
ыш: Ыш ты яго… [*, с. 19];
в) чаргаванне зычных гукаў:
· ф // х:
хранцузы: Хранцузы ж - нехрысці… [*, с.5];
кохты: …нават на плечы нічога, ніякай кохты, не накінула… [*, с.14];
хронт: А ці вернецца Хведар з хронту [*, с.12];
· к // х:
А чалавек колькі, што добраахвотна не здаваліся, штыхамі пакалолі… [*, с.5];
гухала. У паветры, здавалася, павіс шматгалосы згэлк - усё і ўсюды ценькала, гухала, бухала, вуркатала, свістала… [*, с.104];
· т // п:
Усе адно як прусы перад халадамі, уцякаюць… [*, с. 192];
· б // ж:
Ды так жа хіжа, злосна, што Мікалай аж сцехануўся… [*, с. 19];
· к // х:
г) чаргаванне спалучэння гукаў з гукам:
· з // зд:
Грышка ад першага шлёгу пугі на ногі борзда ўсхапіўся… [*, с.49];
· з // дз:
Эт, тут я хадзяін… [*, с.117];
Такім чынам, мы назіраем значную колькасць фанетычных дыялектызмаў, якія адрозніваюцца ад літаратурных адпаведнікаў галоснымі і зычнымі фанемамі, а таксама спалучэннямі гукаў.
1.2 Граматычныя дыялектызмы
Граматычныя дыялектызмы перадаюць асаблівасці граматыкі (марфалогіі і сінтаксісу) гаворак і адрозніваюцца ад слоў літаратурнай мовы некаторымі граматычнымі формамі і катэгорыямі:
а) родам:
жыткі: Пабачым, што з жыткі твае будзе [*, с.15];
сумота: Мучыла, не давала жыцця Піліпу сумота… [*, с.47];
маладзёж: Цяперашні маладзёж такі - стыда-сарама не мае… [*, с.127];
б) канчаткам - яце на месцы — еце канчатка ў дзеясловах 2 асобы множнага ліку:
жывяце: Вы прыехалі ў наш Вялікі Лес, жывяце тут… [*, с.25];
в) канчатак — а на месцы — у канчатка ў назоўніках адзіночнага ліку жаночага роду:
сорама: Цяперашні маладзёж такі - стыда-сарама не мае… [*, с.127];
г) канчатак — і на месцы — у канчатка ў назоўніках адзіночнага ліку жаночага роду вінавальнага склону:
…прыплыў па вадзе, спачатку, як гэта вадзілася і водзіцца, на розведкі, а потым і назусім [*, с.4];
д) канчатак — у на месцы — ах канчатка ў назоўніках множнага ліку:
Аж уваччу пацямнела, кроў ударыла ў скроні [*, с.48];
д) лікам:
збрадоў. Велікалесаўцы не любілі збрадоў (зброд) … [*, с.6];
Такім чынам, Б. Сачанка уводзячы граматычныя дыялектызмы ў мову рамана «Вялікі лес» паказаў, што калі быў напісаны гэты твор беларуская літаратурная мова была яшчэ неўнармаванай. Таксама граматычныя дыялектызмы раскрываюць быт і асаблівасці мовы галоўных герояў.
Словаўтваральныя дыялектызмы — словы, якія адрозніваюцца ад літаратурных словаўтваральнымі дыялектнымі марфемамі. У мове рамана мы сустракаем наступныя словаўтваральныя дыялектызмы:
1) суфіксальныя:
рабаціністая < рабая: Не ўзяў, мусіць, таму, што непрыгожая Хора, рабаціністая [*, с.13];
насуперак < насупер: Адзін жаніўся насуперак бацькавай волі… [*, с.15];
сюд-туд < сюды-туды: …думаў са скрухай, тупаючы сюд-туд па хаце, Міхаіл [*, с.15];
бегма < бягом: …Тася як не бегма кінулася за грэблю… [*, с.39];
ёсцека < ёсць: Ёсцека ж такія, хто не баіцца… [*, с.40];
ціхачом < ціха: …вяртаўся ціхачом назад дадому, у вёску [*, с.41];
часцяком < часта: А то часцяком, каб уратаваць ураджай… [*, с.43];
прэміявалі < прэміравалі: …прэміявалі як перадавіка [*, с.47];
уваччу < увачах: Аж уваччу пацямнела, кроў ударыла ў скроні [*, с.48];
знаццё < знаць: Кеб жа знаццё… [*, с.55];
лесаўчыкі < лесавікі: …туляліся " лесаўчыкі", ішлі біць польскую шляхту " чаркесы"… [*, с.5];
жыткі < жыццё: Пабачым, што з жыткі твае будзе [*, с.15];
ціхата < цішына: Ціхата, спакой [*, с.106];
такенны < такі: Во такенны… [*, с.60];
зашчапка < зачэп: …весніцы за сабой на зашчапку зачыніла [*, с.64];
2) прэфіксальна-нульсуфіксальныя:
погалас < голасна: Даўно, даўно погалас паўзе між людзей… [*, с.10];
3) прэфіксальныя:
збаіцца < пабаіцца: Няўжо не збаіцца, вайною пойдзе [*, с.10];
ацалела < уцалела: Але ці жыць астанецца, ці ацалее ў калатэчы, калі тая ўсчнецца [*, с.12];
зразу < адразу: Аге, зразу… [*, с.18];
згрызотах < грызотах: Бацька, браты, сястра - у вечных сваіх клопатах, згрызотах [*, с.53];
аціхла < сціхла: Што-о, аціхла, не стаяць з мяшкамі ля магазіна людзі? [*, с.68];
упраўная < спраўная: Сонька была ўпраўная ў гаспадарцы… [*, с.74];
усчалася < пачалася: І так яно потым і сталася - усчалася вайна з аўстрыякамі і немцамі [*, с.10];
збаіцца < пабаіцца: Няўжо не збаіцца, вайною пойдзе [*, с.10];
ацалее < уцалее: Але ці жыць астанецца, ці ацалее ў калатэчы, калі тая ўсчнецца [*, с.12];
зразу < адразу: Аге, зразу… [*, с.18];
упрочкі < прочкі: …сама ж яна ўпрочкі не ішла [*, с.49];
4) нульсуфіксальныя:
неўпрыкмет < неўпрыкметна: Убачыўшы, што сын хоча неўпрыкмет уцячы… [*, с.17];
радыя < радасныя: Мы плакалі абедзве, радыя, што нас не зачапілі… [*, с.160];
пакупец < пакупацель: …кеб пакупец знайшоўся [*, с.117];
падваконню < падаконнік: Па падваконню бегаць не трэба [*, с.156].
дыялектная лексема раман сачанка Такім чынам, словаўтваральныя дыялектызмы маюць разнастайныя віды адрозненняў ад літаратурных адпаведнікаў: прэфіксам, суфіксам, адначасова прэфіксам і суфіксам. Найбольш прадуктыўнымі з’яўляюцца суфіксальныя ўтварэнні (16), малапрадуктыўнымі - прэфіксальна-нульсуфіксальныя (1). У словаўтваральных дыялектызмах выяўлены наступныя суфіксы: — ец-, — ёк-, — ёп-, — ц-, — ав-, — ашак-.
1.3 Лексічныя дыялектызмы
Лексічныя дыялектызмы — гэта мясцовыя словы, невядомыя літаратурнай мове. Яны з’яўляюцца абласнымі не ў якой-небудзь частцы (гуку, суфіксе і пад.), а ўсім сваім складам. Сярод іх адрозніваюць уласна-лексічныя і этнаграфічныя дыялектызмы.
Уласна-лексічныя дыялектызмы — гэта мясцовыя назвы агульнавядомых прадметаў, з’яў, паняццяў. Дыялектызмы гэтага тыпу маюць адпаведнікі ў літаратурнай мове, але поўнасцю адрозніваюцца ад іх сваім марфалагічным складам. Намі выяўлена некалькі семантычных груп ўласна-лексічных дыялектызмаў.
Першую групу складаюць дыялектызмы, якія характарызуюць чалавека па розным асабістым якасцям:
а) як працаўніка:
агіцірнік. Рабочыя-агіцірнікі расказалі пра рэвалюцыю… [*, с.7];
абібок. Ды сачы, бо зноў які злыдзень памяняе табе там, калі будзеш абібокай [7, с.360];
лодар (разм.). Дзіва-то, татка гаворыць: лодар, пракавешны лодар… [7, с.359];
б) асаблівасці характару:
хлюндра. " Ну і хлюндра, - падумаў з нядобрасцю пра Клаўдзю Мікалай [*, с.14];
крывотлівы. …зноў па вясне хтосьці крывотлівы чырвонага пеўня падпусціў [*, с.44];
прасцірадлам. …акрыўшы белым прасцірадлам… [*, с.159];
маруда. А маруда ж здаваўся, прасцячок… [*, с.136];
прасцячок. А маруда ж здаваўся, прасцячок… [*, с.136];
атлёт. …такі атлёт, калі і ўспомніў бы ў дарозе, дык, пэўна, не Анюту!. [*, с.126];
в) адносіны да пэўнай асобы:
чуж-чужаніца. Прэч з мае хаты, чуж-чужаніца! [*, с.46];
г) разумовыя здольнасці чалавека:
абэлтух. Дурань, абэлтух я… [*, с.150].
Другую семантычную групу складаюць дыялектызмы, якія называюць асобныя часткі чалавека:
каршэнь. …бацька можа і ў каршэнь заехаць… [*, с.21];
бізюкі. Уставіцца сваімі бізюкамі і глядзіць… [*, с.64];
мазгаўня. …як пакруціць мазгаўнёй штодзень, які волас на галаве расці будзе! [*, с.78].
Наступную групу складаюць дыялектызмы, якія ўказваюць на разнастайныя дзеянні:
гламаздзіў. Чалавек масціў жытло, гламаздзіў курэнь, хату [*, с.3];
зеўралі. …у якім чорнымі бяздоннымі прорвамі-ямамі зеўралі страшныя " чортавыя вочы", бруднымі лужамі плеснела густая ржавая вада… [*, с.4];
маніць. Бо Пецка не памыляўся, не маніў… [*, с.8];
заграбасталі. …кавлі чырвоныя з белымі ваявалі, ледзь не заграбасталі… [*, с.11];
квасяць. …насы адзін аднаму квасяць, юшку пускаюць [*, с.12];
заспелі. …летась у каноплях заспелі людзі з Міцем Савасцеем [*, с.15];
заплямкаў. …сонна заплямкаў губамі Косцік [*, с.15];
валэндаецца. Валэндаецца цяпер без усякага занятку… [*, с.16];
напузырацца. А тады, як напузырацца свінні… [*, с.17];
груне. …няўжо вайна груне? [*, с.18];
сцехануўся. Ды так жа хіжа, злосна, што Мікалай аж сцехануўся… [*, с. 19];
плявузгае. …як нехта абы-што плявузгае ці выдумляе… [*, с.23];
перасмякнуўся. …белы прыгожы твар яе аж перасмыкнуўся [*, с.25];
ашчаперыў. Ашчаперыў рукамі галаву, упёрся локцямі ў стол [*, с.27];
валюхалася. Паўз платы валюхалася… выпацканым у гразі лычом… свіння… [*, с.32];
кешкаліся. Тут і там у пяску кешкаліся, грэбліся куры [*, с.32];
цвеліцца. …будуць штоначы будзіць і цвеліцца [*, с.42];
абчыкрыжылі. …абчыкрыжылі і той шматок ля глінішчаў… [*, с.45];
разрахавацца. Дзве каровы прадалі… каб разрахавацца з дзяржавай [*, с.45];
унурваўся. …унурваўся ў работу, рабіў і ў полі, і на лузе, як вол [*, с.47];
ачомаюся. І я трохі таксама ачомаюся [*, с. 203];
хабалі. …дык цяпер дадому хабалі пачалі хадзіць… [*, с.171];
дапнуць. А калі немцы і туды дапнуць… [*, с. 190];
схіб. Не падвядзі, не схіб [*, с.130];
плужыць. Глыбока плужыць, чорт! [*, с.136];
кеўляў. Не жыў бы, а кеўляў… [*, с.139];
паджала. У Мінск паджгала [*, с.152];
злякнуўся. …аж злякнуўся, не паверыў Піліп [*, с.109];
агаломшыў. …з гэтым хаосам, што так нечакана наваліўся, агаломшыў [*, с.50];
ценькала. У паветры, здавалася, павіс шматгалосы згэлк - усё і ўсюды ценькала, гухала, бухала, вуркатала, свістала… [*, с.104];
бухала. У паветры, здавалася, павіс шматгалосы згэлк - усё і ўсюды ценькала, гухала, бухала, вуркатала, свістала… [*, с.104];
вуркатала. У паветры, здавалася, павіс шматгалосы згэлк - усё і ўсюды ценькала, гухала, бухала, вуркатала, свістала… [*, с.104].
У чацвёртую групу ўваходзяць назоўнікі, якія ўказваюць асобныя віды дзеянняў чалавека, якія накіраваны супраць іншага чалавека:
мітрэнга. Вядома, вайна - гэта мітрэнга, змены [*, с.10];
заварушка. Як заварушка якая ці закалот - адказваць Івану давядзецца… [*, с.11];
закалот. Як заварушка якая ці закалот - адказваць Івану давядзецца… [*, с.11];
калатэча. Але ці жыць астанецца, ці ацалее ў калатэчы, калі тая ўсчнецца [*, с.12].
Пятую групу складаюць лексемы, якія ўказваюць на месца, час, колькасць, меру і аб’ём:
наўкруг. …векавая пушча, што распасціралася наўкруг (навокал) [*, с.5];
расцяробы. …да таго ўраджаю, што збіралі на расцяробах, ён быў не лішні [*, с.6];
напоўніцу. …асыпала напоўніцу наваколле зыркімі, зіхатлівымі промнямі [*, с.13];
надоечы. Пеўня надоечы злавіў і ў школу прынёс… [*, с.16];
што-кольвек. …да стала падсесці, перахапіць што-кольвек [*, с.17];
уга. …клопатаў жа прыносілі ўга колькі! [*, с.43];
пазногця. І такіх да пазногця трэба! [*, с. 198];
сутонні. На сутонні, да ўсходу сонца, з хаты выпраўляліся і вярталіся дадому, як змяркалася, на цямочку [*, с.51−52].
Шостую семантычную групу складаюць уласна-лексічныя дыялектызмы, якія раскрываюць народна-бытавую лексіку:
а) прылады працы і іх часткі, ваенныя прылады:
пранты. Жалезныя пранты, колле, кулакі, а іншы раз і сякеры пускаліся ў ход [*, с.7];
б) назвы адзення і іх частак:
цурубалкі. …зашпіліў на цурубалкі расхрыстаную палатняную кашулю… [*, с.13];
шламакі. Усунуў ногі ў шламакі-апоркі… [*, с.13];
г) стан чалавека:
юшка. …насы адзін аднаму квасяць, юшку пускаюць [*, с.12];
одум. А потым ахапіў Піліпа одум… [*, с.46];
д) назоўнікі, якія ўваходзяць у склад устойлівых выразаў:
чортведама. Гэта ж чортведама што… [*, с.10];
гульма. …не працаваць, а гульма гуляць, камандаваць [*, с.12];
пуду. …гарлапаняць, пуду (пудлу) адзін другому паддаюць… [*, с.33];
Апошнюю групу складаюць словы з розных часцін мовы, якія абазначаюць разнастайныя прыкметы:
анігадкі. …затое анігадкі - жывы, здаровы застаўся… [*, с.11];
пракавешны. Дзіва-то, татка гаворыць: лодар, пракавешны лодар…
наўзахапкі. …спявалі наўзахапкі, імкнуліся, няйначай, перакрычаць адна адну, птушкі [*, с.18];
лутовыя. …абутыя ў мяккія, паношаныя лутовыя лапці… [*, с.18];
хіжа. Ды так жа хіжа, злосна, што Мікалай аж сцехануўся… [*, с. 19];
цубчэй. …расла трава мурава і было трохі цубчэй… [*, с.31];
выпацканым. Паўз платы валюхалася… выпацканым у гразі лычом… свіння… [*, с.32];
перахлябісты. …спяшаўся рыжы перахлябісты сабака [*, с.32];
памаўзлівы. Кот, сапраўдны памаўзлівы кот! [*, с.49];
капец. Стрэліць - і ўсё, капец… [*, с.125];
нахлашч. …пакіраваліся да адчыненых нахлашч весніц [*, с.118];
жалезняком. …дзе сахою, дзе капаніцаю, дзе жалезняком успорваў дзірван [*, с.51];
старчматы. Прычым корань не бакавы, а старчматы [*, с.53].
Такім чынам, сярод лексічных дыялектызмаў выяўлена некалькі сінанімічных радоў: абібок. Ды сачы за мяшкамі, бо зноў які злыдзень памяняе табе там, калі будзеш абібокай [7, с.360] - лодар (разм.). Дзіва-то, татка гаворыць: лодар, пракавешны лодар… [7, с.359]; заварушка. Як заварушка якая ці закалот - адказваць Івану давядзецца… [*, с.11] Ї закалот. Як заварушка якая ці закалот - адказваць Івану давядзецца… [*, с.11].
1.4 Этнаграфічныя дыялектызмы
Этнаграфічныя дыялектызмы — гэта мясцовыя назвы прадметаў і паняццяў, якія характарызуюць асаблівасці жыцця, быту і дзейнасці людзей пэўнай тэрыторыі, мясцовасці. Калі нейкі прадмет, нейкая рэч сустракаецца на тэрыторыі распаўсюджання пэўнага дыялекту, то назва гэтай рэчы і будзе этнаграфічным дыялектызмам, інакш кажучы, этнаграфічны дыялектызм — гэта мясцовая назва мясцовай рэчы (А.В. Калінін). Этнаграфічныя дыялектызмы не маюць адпаведнікаў у літаратурнай мове. Яны могуць быць растлумачаны толькі апісальна. Да этнаграфічных дыялектызмаў можна аднесці некаторыя назвы:
а) пабудоў:
курэнь. Чалавек масціў жытло, гламаздзіў курэнь, хату [*, с.3];
мыцельнік. …завіхалася ў мыцельніку - мылася… [*, с.13];
б) музычных інструментаў:
галаснікі. …бубны, гітары, іншыя, толькі ім адным вядомыя, галаснікі [*, с.8];
в) прыладаў працы:
бёрны. …першы на новае селішча бёрны пад хату прывёз [*, с.44];
г) бытавая лексіка:
друзачка. Да друзачкі шыбіну пабіў… [*, с.64].
Такім чынам, энтаграфічныя дыялектызмы яскрава раскрываюць бытавыя ўмовы герояў твора: прылады працы, асаблівасці назваў палёў, пабудовы.
1.5 Семантычныя дыялектызмы
Семантычныя дыялектызмы — гэта дыялектныя значэнні агульнанародных слоў, інакш кажучы, агульнанародныя словы, якія ўжываюцца ў пэўнай мясцовасці з іншым значэннем, чым у літаратурнай мове. Яны ў вымаўленні і напісанні супадаюць з агульнанароднымі словамі, але адрозніваюцца ад іх сваім значэннем:
жытло (жыццё) і жытло (месца жыхарства): Чалавек масціў жытло, гламаздзіў курэнь, хату [*, с.3].
Такім чынам, семантычныя дыялектызмы пашыраюць лексічныя значэнні дыялектных слоў. Утварэнне слоў можа адбывацца ў выніку таго, што якое-небудзь слова з цягам часу набывае новае значэнне; вядомае раней і новае значэнні аднаго слова так адасабляюцца, адмяжоўваюцца адно ад другога, што нарэшце становяцца ўласцівымі асобным, самастойным словам. Такое словаўтварэнне называюць лексіка-семантычным. Пры ім абсалютна новыя словы паводле гукавога складу не ўтвараюцца, адбываецца толькі расчляненне аднаго слова на амонімы, якія ўжываюцца як самастойныя словы.
Прааналізаваўшы дыялектызмы ў мове рамана «Вялікі лес», мы выявілі лексему, якая ўтворана такім спосабам: паніч: А прыгажэй за ўсё Ї панічы пад сонцам… [7, с.358].
2. Роля дыялектызмаў у мове рамана Б. Сачанкі «Вялікі лес»
Як ужо адзначалася, беларускія народныя гаворкі і дыялекты цікавяць даследчыкаў літаратурнай лексікі не самі па сабе, а іх узаемадзеянне з літаратурнай мовай. Узбагачэнне літаратурнай лексікі за кошт народна-дыялектных слоў - гэта такі ж гістарычны працэс, як і папаўненне яе шляхам запазычвання іншамоўных слоў. Аналіз гэтага працэсу мае свае цяжкасці, асабліва для нацыянальных моў, літаратурная форма якіх складвалася на базе жывых народных гаворак. Да такіх моў адносяцца і беларуская.
Пытанне аб узаемадзеянні літаратурнай мовы і народных гаворак у беларускім мовазнаўстве мае сваю перадгісторыю. Тая акалічнасць, што новая беларуская літаратурная мова паступова «вырастала» з народных гаворак, засвойваючы іх структуру шырокім планам на ўсіх узроўнях, доўгі час ускладняла размежаванне паняццяў «дыялектнае слова» — «літаратурнае слова». На працягу 19 — пачатку 20 ст., калі яшчэ не былі выпрацаваны адзіныя лексічныя і граматычныя нормы, свае мастацкія творы аўтары пісалі на роднай ім гаворцы, не размяжоўваючы мясцовыя і агульнаўжывальныя словы. Першыя адзнакі проціпастаўлення «дыялектнае слова» — «літаратурнае слова» пачынаюць праяўляцца толькі ў пачатку XX ст., калі паяўляюцца многія легальныя выдавецтвы, якія маглі аб’ядноўваць карэспандэнтаў з розных куткоў Беларусі, калі для абазначэння адной і той жа рэаліі пачалі адначасова прапаноўвацца розныя словы (узніклі мнагачленныя сінанімічныя рады), калі ўсведамленне аб неабходнасці стварэння для выдавецтваў адзінай літаратурнай мовы магло спалучыцца з магчымасцю вядомага адбору для гэтай адзінай мовы ўсяго найбольш тыповага і пашыранага ў мове. Выразна акрэслілася проціпастаўленне дыялектнага літаратурнаму толькі к канцу 20-х гадоў у працэсе шырокай работы Інбелкульта па вывучэнню беларускай мовы і выпрацоўы яе літаратурным норм. Дыялектызмы, у цяперашнім разуменні гэтага тэрміна, шырока выкарыстоўвалі беларускія пісьменнікі старэйшага пакалення (Ц. Гартны, М. Гарэцкі, Я. Купала, Я. Колас, К. Крапіва, М. Лынькоў, I. Мележ, К. Чорны), не «грэбуюць» мясцовымі словамі пры апісанні вясковага жыцця пісьменнікі і сучаснага пакалення (В. Адамчык, Р. Барадулін, I. Пташнікаў, Б. Сачанка, I. Чыгрынаў і інш.).
Пранікаюць дыялектызмы ў літаратурныя тэксты рознымі шляхамі, але часцей за ўсё — праз мову мастацкіх твораў. Разгледзім якія шляхі выбіраў Б. Сачанка у рамане «Вялікі лес», каб лексічнае значэнне дыялектызмаў было зразумела чытачам. Выкарыстанне дыялектных слоў пры стварэнні пісьменнікам разгорнутых малюнкаў вясковага жыцця — з’ява заканамерная і неабходная. Мясцовыя словы дапамагаюць аўтару больш рэльефна абмаляваць быт, культуру, псіхалогію насельнікаў пэўнай мясцовасці, перадаць індывідуальныя асаблівасці мовы герояў, стварыць мясцовы каларыт.
Як і ў якой меры выкарыстоўваць дыялектызмы ў творы, вырашае сам аўтар, і гэта характарызуе асаблівасці яго індывідуальнага мастацкага стылю. Адны пісьменнікі не абмяжоўваюць сябе ў карыстанні дыялектнымі словамі, другія ўжываюць іх менш, трэція стараюцца зусім іх пазбягаць. «Празмернае насычэнне тэкстаў мясцовымі словамі было характэрна, напрыклад, для творчасці Ц. Гартнага, умерана і ўмела карыстаўся імі Я. Колас, зусім рэдка сустракаюцца правінцыялізмы ў творах Шамякіна». Як намі было ўжо выяўлена ў папярэднім раздзеле, насычаны дыялектызмамі і раман Б. Сачанкі «Вялікі лес».
У працэсе дыскусіі па пытаннях мовы пісьменніка (з улікам і пажаданняў чытачоў) акрэсліліся тры асноўныя патрабаванні ў адносінах да даялектызмаў: «умеранасць у выкарыстанні дыялектызмаў, прыгоднасць іх у даным тэксце і зразумеласць для „недыялектнага“ чытача» [8, с. 19].
Патрабаванне ўмеранасці лагічна грунтуецца на тым, што празмернае насычэнне тэксту дыялектызмамі робіць мову твора малазразумелай і цяжкай для чытання.Б. Сачанка трапна ўплятае дыялектызмы ў моўную тканіну, не перанасычае твор імі. Напрыклад, у наступным малюнку аўтар малюе звычайную бытавую з’яву:
…не працаваць, а гульма гуляць, камандаваць [*, с.12];
А ці вернецца Хведар з хронту [*, с.12];
Але ці жыць астанецца, ці ацалее ў калатэчы, калі тая ўсчнецца [*, с.12];
Але ці жыць астанецца, ці ацалее ў калатэчы, калі тая ўсчнецца [*, с.12];
…насы адзін аднаму квасяць, юшку пускаюць [*, с.12];
…зашпіліў на цурубалкі расхрыстаную палатняную кашулю… [*, с.13];
Не ўзяў, мусіць, таму, што непрыгожая Хора, рабаціністая [*, с.13];
Усунуў ногі ў шламакі-апоркі… [*, с.13];
…асыпала напоўніцу наваколле зыркімі, зіхатлівымі промнямі [*, с.13];
…завіхалася ў мыцельніку - мылася… [*, с.13];
Як бачым, з прыведзеных ўрыўкаў, дыялектызмы дапамагаюць лепш стварыць ныцыянальны каларыт.
У прамой сувязі з патрабаваннем аб умеранасці выкарыстання дыялектызмаў знаходзіцца і пытанне аб прыгоднасці іх у пэўным кантэксце. Калі ўмеранае ўвядзенне мясцовых слоў у маналогі і дыялогі жыхароў вёскі з’яўляецца натуральнай неабходнасцю, то выкарыстанне дыялектызмаў у аўтарскай мове не заўсёды можа быць апраўданым, у прыватнасці тады, калі для выражэння прадмета ці паняцця ў літаратурнай мове ёсць неабходныя агульнаўжывальныя лексічныя сродкі. Што датычыцца этнаграфічных дыялектызмаў, то без іх аўтару абысціся цяжка. Мясцовая рэалія ў аўтарскай мове можа быць пазначана мясцовай назвай або раскрыта апісальна.Б. Сачанка скіроўваючы ўвагу на назвы пабудоў, карыстаецца наступнымі семантычнымі дыялектызмамі:
курэнь. Чалавек масціў жытло, гламаздзіў курэнь, хату [*, с.3];
мыцельнік. …завіхалася ў мыцельніку - мылася… [*, с.13].
Трэцяе патрабаванне да дыялектызмаў - зразумеласць іх для чытача літаратурнага твора — дасягаецца рознымі прыёмамі ўвядзення дыялектызмаў у мову.
Адным з найбольш эфектыўных сярод гэтых прыёмаў з’яўляецца тлумачэнне дыялектызма сінанімічным яму словам або выразам літаратурнага ўжытку, напр.:
…векавая пушча, што распасціралася наўкруг (навокал) [*, с.5]. Лексема наўкруг тлумачыцца сінанімічным выразам навокал.
Як заварушка якая ці закалот - адказваць Івану давядзецца… [*, с.11]. Лексема закалот тлумачыцца сінанімічнай лексемай заварушка.
Іншы раз дыялектызмы ў мове рамана «Вялікі лес» не патрабуюць спецыяльнага тлумачэння, паколькі іх семантыка дастаткова выразна раскрываецца кантэкстам або марфалагічным складам самога слова:
…кляпалі, мянташылі косы - пачынаўся сенакос [*, с.100];
…бубны, гітары, іншыя, толькі ім адным вядомыя, галаснікі [*, с.8];
Уставіцца сваімі бізюкамі і глядзіць… [*, с.64].
Не патрабуюць дадатковага кантэксту і асобнага тлумачэння і тыя дыялектызмы, што маюць значнае пашырэнне, ужо неаднаразова ўжываліся пісьменнікамі старэйшага пакалення і Б. Сачанкам, засведчаны слоўнікамі з паметай «абласное» і, значыць, стаяць на мяжы поўнага асваення іх літаратурнай мовай, напр.: сляпіца (абл.): …гнюс, камарэча яшчэ вачэй не засыпалі, не лезлі сляпіцаю куды папала [*, с.8].
Зразумеласць дыялектызма дасягаецца рознымі прыёмамі ўвядзення яго ў тэкст. Пры гэтым ад пісьменніка патрабуецца вялікае мастацкае майстэрства, тонкае адчуванне мовы, пачуццё меры. «Пісьменнік, які адчувае патрэбу ў знешнім узбагачэнні сваёй мовы, — гаварыў адносна гэтага Б. А. Ларын, — павінен авалодаць майстэрствам увядзення і абрамлення дыялектызма… Па-майстэрску выкарыстоўваць дыялектызмы цяжэй і важней для пісьменніка, чым іх знайсці» .
3 усіх разнавіднасцей дыялектызмаў найбольшую верагоднасць замацавацца ў літаратурнай мове, а таксама ў рамане Б. Сачанка «Вялікі лес» маюць цяпер уласна лексічныя, семантычныя і этнаграфічныя дыялектызмы, здольныя ўзбагаіцць сінанімічныя і намінатыўныя сродкі літаратурнай лексікі.
Шлях пранікнення кожнага дыялектнага слова ў літаратурную мову і замацавання ў ёй — своеасаблівы і часцей за ўсё працяглы. Абумоўліваецца гэта спалучэннем многіх аб’ектыўных і суб’ектыўных прычын, важнейшымі сярод якіх можна назваць наступныя: наяўнасць ці адсутнасць у намінатыўнай сістэме літаратурнай мовы лакун для рэальна існуючых прадметаў і паняццяў, ступень тэрытарыяльнага пашырэння дыялектнага слова, актуальнасць абазначанага ім прадмета, з’явы ці паняцця, звужанае ці шырокае разуменне дыялектнай асновы літаратурнай мовы, аўтарытэт пісьменнікаў, якія ўводзяць дыялектызмы і г. д. Прасочым шлях «алітаратурвання» асобных дыялектызмаў у мове рамана М. Лынькова.
Напрыклад, слова арэлі ў значэнні `гушкалка' (руск. качели) пашырана на ўсходнебеларускай, паўднёварускай і паўночна-ўсходняй украінскай тэрыторыях. Беларускі арэал гэтага слова выразна акрэсліваецца лексікаграфічнымі і іншымі пісьмовымі крыніцамі. Яно засведчана ў слоўніках Насовіча, Мядзведскага, Ярушэвіча, Гарэцкага, Байкова і Некрашэвіча, у РБС-53, а таксама ў этнаграфічных працах М. Косіч і Е. Раманава. У арыгінальных-мастацкіх творах словам арэлі карысталіся і карыстаюцца цяпер многія пісьменнікі, пераважна ўраджэнцы ўсходніх раёнаў Беларусі - Б. Сачанка, М. Лынькоў, А. Куляшоў, У. Караткевіч, Р. Барадулін і іншыя. Гэта лексема заўважана і ў лексічным складзе даследуемага рамана.: …часта мы гушкаліся на арэалях.
Дзеячы культуры — ураджэнцы іншых беларускіх тэрыторый, нягледзячы на даўнія фіксацыі слова арэлі, кваліфікавалі яго як правінцыялізм і не прызнавалі за ім права ўжывацца ў літаратурнай мове. Не трапіла слова ў БРС-62, відаць, па той прычыне, што яго геаграфія не супадала з уяўленнем рэдактара слоўніка аб дыялектнай аснове беларускай літаратурнай мовы. Аднак паралельна выказваліся процілеглыя думкі, аўтары якіх лічылі, што слову арэлі «варта даць месца ў „Тлумачальным слоўніку беларускай мовы“, які рыхтуе інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР».
Прыняўшы пад увагу мнагакратную і даўнюю адзначанасць слова арэлі ў літаратурных крыніцах, а таксама факт выкарыстання яго сучаснымі пісьменнікі не толькі ўсходніх раёнаў Беларусі, але і іншых мясцовасцей, укладальнікі «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» ўключылі яго ў рэестр без абмежавальных памет, надаўшы гэтым самым яму статус літаратурнага слова — сіноніма слову гушкалка.
Звычайна прасцейшым бывае шлях у літаратурную мову этнаграфічных дыялектызмаў. Трапіўшы ў літаратурна-пісьмовыя тэксты і не маючы займеннікаў-сінонімаў, яны застаюцца адзінымі найменнямі мясцовых рэалій. Уключэнне такіх слоў у слоўнік літаратурнай мовы вымагаецца неабходнасцю раскрыць іх семантыку, паколькі на пачатковым этапе для носьбітаў літаратурнай мовы яна застаецца незразумелай. Праз слоўнікі яны становяцца прыналежнасцю літаратурнай мовы. Прыкладам шырокага засваення этнаграфічных дыялектызмаў у рамане Б. Сачанкі і ў літаратурнай мове могуць служыць назвы пабудоў, палёў, спецыфічных для кожнай мясцовасці.
Такім чынам, Б. Сачанка, як выдатны майстар слова, выкарыстоўваў разнастайныя срокі для выкарыстання дыялектызмаў у літаратурнай мове: тлумачэннем слова, падбіраў слова-сінонім.
Заключэнне
Такім чынам, прааналізаваўшы дыялектныя словы ў мове рамана Барыса Сачанкі «Вялікі лес» мы прыйшлі да наступных высноў:
1 Лексічная сістэма мовы рамана ўяўляе сабой складанае адзінства дыялектных слоў, якія разнастайныя па стылістычнай функцыі і афарбоўцы груп і разрадаў слоў.
2 Выяўленыя дыялектызмы ўваходзяць ва ўсе граматычныя разрады дыялектызмаў, якія існуюць у сучаснай беларускай мове: фанетычныя, граматычныя, словаўтваральныя, уласна лексічныя, этнаграфічныя, семантычныя. Найбольш прадуктыўнымі з’яўляюцца ўласна-лексічныя, малапрадуктыўнымі - граматычныя.
3 Сярод асобных граматычных разрадаў выялектызмаў, вызначаны асобныя падгрупы, якія раскрываюць жыццё і побыт герояў рамана.
4 Прааналізаваныя дыялектызмы ўступаюць у сінанімічныя адносіны. Выяўлена 2 сінанімічныя рады.
5 Даследаванне дыялектызмаў паказвае, што яе аснову складаюць словы агульнанародныя, якія набылі асаблівую фанетычную афарбоўку і асобныя афіксы. У разгледжаных тэматычных групах ёсць нямала і спецыфічных лексічных адзінак, што ўжываюцца для адлюстравання жыцця і бытавых умоў герояў рамана.
6 Б. Сачанка ужывае разнастайныя сродкі для ўвядзення дыялектызмаў у мову твора: разам з дыялектным словам ужывае сінанімічны літаратурны адпаведнік, тлумачыў слова.
7 З мэтай ўзбагачэння лексічнага складу рамана, можна знайсці на старонках твора і агульнаўжывальныя і літаратурныя словы.
Такім чынам, своеасаблівасць дыялектных лексем ў сістэме мовы рамана Б. Сачанкі «Вялікі лес» праяўляецца ў непаўторнасці спалучэння дыялектных і агульнанародных элементаў.
Спіс выкарыстанай літаратуры
1. Скрыган, Я. Выбраныя творы: У 2-х т. т. — Т.2 [Тэкст] / Я. Скрыган. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1975. — 589 с.
2. Виноградов, В. В. Стилистика. Теория поэтической речи. Поэтика. [Текст] / В. В. Виноградов. — М.: Изд. Акад. Наўк СССР, 1963. — 255с.
3. Кузнецова, Э. В. Лексикология русского языка [Текст] / Э. В. Кузнецова. — М.: Изд. Акад. Наўк СССР, 1958. — 397с.
4. Калинина, А. В. Лексика русского языка [Текст] / А. В. Калинина. Ї М.: Высшая школа, 1971. Ї 479 с.
5. Шкраба, І.Р. Варыянтнасць у сучаснай беларускай мове [Тэкст] / І.Р. Шкраба. Ї Мн.: Вышэйшая школа, 2004. Ї 379 с.
6. Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы Пад рэд А.І. Баханькова [Тэкст] / А.І. Баханькоў. Ї Мн.: Навука і тэхніка, 1994. Ї 457с.
7. Сачанка, Б. Вялікі лес. У 3 кн. Кн.1 [Тэкст] / М. Лынькоў. Ї Мн.: Мастацкая літаратура, 2002. Ї 447 с.
8. Гілевіч, Н.І. Дыялектызмы ў прозе беларускіх пісьменнікаў сярэдняга пакалення [Тэкст] / Н.І. Гілевіч. // Беларуская мова і мовазнаўства. Ї Вып.3. Ї Мн., 1975. Ї С.17−20
9. Ларин Б. А. Эстетика слова и языка писателя [Текст] / Б. А. Ларин. — Л, 1974. — 479 с.
10. Рапановіч, Я. М. Да пытання пра словы немаўля / арэлі [Тэкст] / Я. Рапановіч. // Лексікалогія і граматыка. — Мн., 1969. — С.28−29.
11. Калинин А. В. Лексика русского языка.М., і97і. С*. і22.
12. Каданиа А. В. ўексика ўрусского языка.С. і34 Гэтыя і наступныя прыклады ўзяты з артыкула Н.I. Плевіч «Дыялектызмы ў прозе беларусих пісьменшкаў сярэдняга пакален-чя» // Беларуская мова і мовазнаўства. Вып.3. Мн., і975.С. і7−20.
13. Ларин Б. А. Эстетика слова и языка писателя. Л" і974. С. 248.
14. Колас Я. — Мова М. Лынькова па раману «На чырвоных лядах» II Пўсьменюк I мова. Мн., і934. С.27; Юрэвіч У. Самабытнасць слова // Тльтмя. 'і969. № 2 і шш.
15. Рапанов Я. М. Да пытанпя пра словы немаўля арэлі Ц Лек-Сікалогія I граматыка. Мн., і969. С.28−29.
16. Прашшыя формы 5'заемадзеяння лекаш лўтаратурнай мовы са слоўшкавым складам народных гаворак гл.: Частка і, раздзел IV, § і («Роля народных гаворак ва ўзбагачэнт лексік літаратурнай мовы»).
17. Шкраба, І.Р. Варыянтнасць у сучаснай беларускай мове [Тэкст] / І.Р. Шкраба. Ї Мн.: Вышэйшая школа, 2004. Ї 379 с.
18. Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы Пад рэд А.І. Баханькова [Тэкст] / А.І. Баханькоў. Ї Мн.: Навука і тэхніка, 1994. Ї 457 с.
19. Калинина, А. В. Лексика русского языка [Текст] / А. В. Калинина. Ї М.: Высшая школа, 1971. Ї 479 с.