Диплом, курсовая, контрольная работа
Помощь в написании студенческих работ

Эсэ па публіцыстыцы Янкі Купалы

ЭссеПомощь в написанииУзнать стоимостьмоей работы

Цяпер сітуацыя змянілася. З’яўляецца моладзь, што пачынае гутарыць па-беларуску, цікавіцца беларускай культурай. Але ж, мне падаецца, што гэтая з’ява не настолькі масавая, інтэнсіўная і заўважная, каб гучна выкрыкнуць: «Моладзь ідзе!» Ды і цяпер далёка не ўсе «сыны беларускіх мужыкоў», то бок «ураджэнцы сельскай мясцовасці», калі па-сучаснаму. І нацыянальнае жыццё не «кіпіць», як у 1919 годзе… Читать ещё >

Эсэ па публіцыстыцы Янкі Купалы (реферат, курсовая, диплом, контрольная)

ЭСЭ ПА ПУБЛІЦЫСТЫЦЫ ЯНКІ КУПАЛЫ

Безмацерных Кацярыны

3 група, 3 курс

Эсэ па публіцыстыцы Я. Купалы:

1919 год. Сучаснасць.

Адбудова Беларусі. Незалежнасць. Незалежная дзяржава і яе народы. Моладзь ідзе! Торжышча. Больш самачыннасці (артыкулы 1919 года)

Чытаеш Купалу 19 года — усё зразумела і блізка, бо нешта ў той ці іншай ступені актуальнае і сёння. На жаль. І белрускі менталітэт, што вымалёўваецца ў публіцыстыцы Купалы, нагадвае наш сучасны.

Аўтар у творах

Аўтар у творах паўстае чалавекам дзейсным: «І гэта [ адбудаванне Беларусі] трэба зрабіць як найхутчэй». Патрыятычным: «Край наш сам па сабе багаты, толькі чужыя гаспадары яго знішчылі». А беларускае адраджэнне ён называе «вялікай святой ідэяй». Цвёрды ў сваёй пазіцыі і смелы. Напрыклад, заваёўнікаў ён не баіцца называць ворагамі.

Турботы Купалы

Разбурэнні падчас першай сусветнай вайны

На гэтыя тэмы гутараць і сёння (Праўда, пра наступствы другой сусветнай, у асноўным)

«Ужо ад нейкага часу ў Францыі працуе паўмільёна людзей над адбудовай таго, што вайна разрушыла». Антытыза — пасіўная Беларусь. Пра пасіўнасць «бульбяша» мы чуем і сёння. І - прынамсі ў маёй галаве — сядзіць стэрэатып пра еўрапейца куды больш спрытнейшага за нас.

«Цэлы свет ведае, што самыя крывавыя бітвы, самае дзікае зніштажэнне людзей і іх дабра ў гэту вайну — было на Беларусі». Водгукі гэтага даходзяць да нас і сёння.

Незалежнасць

Зноў жа — актуальна!

«На ўсякую іншую незалежнасць кожны з вамі згодзіцца, абы толькі не на беларускую». Хіба незалежная Беларусь у свядомасці сярэднестатыстычнага грамадзяніна? Сярэднестатыстычны грамадзянін РБ чытае рускую масавую літаратуру і глядзіць рускае тэлебачанне. Пачуўшы роднае слова, запытваецца: «Вы выкладаеце ў школцы літаратуру?»

Купала паглядае ў бок Расіі са злосцю (А такое цяпер, у 21 стагоддзі, часцяком назіраецца ў колах нацыянальнай беларускай інтэлігенцыі) «Прымерам такога здзеку, такога зневажання дужэйшым слабейшага можа служыць добра ўсім нам знаёмая царская Расія». Купала ўвогуле не баіцца мастацкіх сродкаў і словаў з моцным лексічным значэннем. Напрыклад, апеку дзяржаваў-заваёўніц ён называе «воўчай». Альбо піша: «Стогне пад ярмом Беларусь…» Моцны, вобразны дзеяслоў, які, аднак, ужо тычыцца Беларусі

Талерантнасць беларуса

На мой погляд, сёння гэтае пытанне нядужа актуальнае. Купала піша вось што: «У нявольніка заўсёды больш помсты, нянавісці к другім (нацыянальным меншасцям — К. Б.), чымся ў чалавека вольнага». Сёння культурнага інтэграцыя з Расіяй, на мой погляд, у свядомасці сярэднестатыстычнага беларуса ўжо адбылася (дакладней, руская мова —- разам з ёй руская культура —- зацямняюць беларускую культуру). Але гэта не ўспрымаецца як гвалт, няволя, а ўспрымаецца цалкам нармалёва. І аніякай нянавісці да чужынцаў у нас няма. (Гэта больш актуальна для Масквы)

Усясветная вайна Захаду

«Вы стварылі ўсясветную вайну за свае кішанёвыя інтарэсы». Цяпер гэта не сугучнае беларускай сучаснасці

Пасіўнасць беларуса

«Ліха церпім і чакаем, што вось нехта прыйдзе і гэта наша ліха пабярэ з сабою».

Актуальна сёння. І, мяркую, можна прымяніць як да народа ў цэлым, так і да асобнага суб’екта. І нездарма студэнтам кажуць: «Не чакайце, што выкладчык запхае веды ў вашу галаву. Усё залежыць ад вас»

Беларускі народ вачыма Купалы

— Дэмакратычны

— Ужыўчывы

— «У паднявольнае ярмо» нікога «запрагаць» не будзе

— Пасіўны ў масе («Ці не час ужо пакінуць благую прывычку сядзець і сядзець, чакаць і чакаць?»)

— моладзь — дзейсная

Стыль публіцыстыкі Янкі Купалы

Першае, што кідаецца ў вочы, — гэта эмацыйнасць Янкі Купалы, што выражаецца ў шматлікіх клічніках. Артыкул «Моладзь ідзе!» — поўны аптымізму.

«Набок з дарогі, панове і гаспада з Захаду і Усходу!

Беларуская моладзь ідзе! (радасць і узнёсласць Купалы падкрэсліваецца клічнікам — К.Б.)"

Выразнасці і эмацыйнасці дадаюць і рытарычныя пытанні:

«Ужо ад нейкага часу ў Францыі працуе паўмільёна людзей над адбудовай таго, што вайна разрушыла. У Бельгіі таксама кіпіць работа ў гэтым напрамку, якой прымушаны дапамагаць немцы, — а ў нас?» Пытанне «а ў нас?» з’яўляецца далучальнай канструкцыяй, што падкрэслівае яго.

У ягонай публіцыстыцы даволі шмат абзацаў. Часцяком усяго адзін сказ — гэта ўжо цэлы абзац. Напрыклад, «І Беларусь жабруе!», «Так быць не павінна». Такі прыём акцэнтуе ўвагу на пэўнай думцы. Артыкул «Адбудова Беларусі» сканчваецца сказам «Жыццё не чакае», вынесеным ў асобны абзац. На мой погляд, гэта даволі ўдалы прыём паставіць кропку над артыкулам. Такое я сустракаю і ў сучасных журналісцкіх тэкстах.

Загалоўкі Купалы даволі лаканічныя, канкрэтныя, інфармацыйныя. І адразу можна зразумець, пра што ідзе гаворка.

Часцяком ўжываюцца звароткі, каб выклікаць давер у чытача: «Цяпер, браты…» (менавіта браты — гэтая лексічная адзінка прымушае ставіцца да аўтара з прыязнасцю), «Так, сябры, гэта вялікая праява!» (сябры — таксама паказчык прыязнага стаўлення аўтара да чытача), «Вам трэ было, панове…» (так аўтар звяртаецца да ворагаў)

«Моладзь ідзе!»

Самы аптымістычны артыкул. А сутыкацца з аптымістычным — заўжды прыемна.

«Цяпер, браты, ідуць сыны беларускіх мужыкоў, ідзе наша беларуская моладзь!

… Нацыянальнае беларускае жыццё пачынае кіпець, палаць праўдзівым, вечным і жыватворным полымем".

Цяпер сітуацыя змянілася. З’яўляецца моладзь, што пачынае гутарыць па-беларуску, цікавіцца беларускай культурай. Але ж, мне падаецца, што гэтая з’ява не настолькі масавая, інтэнсіўная і заўважная, каб гучна выкрыкнуць: «Моладзь ідзе!» Ды і цяпер далёка не ўсе «сыны беларускіх мужыкоў», то бок «ураджэнцы сельскай мясцовасці», калі па-сучаснаму. І нацыянальнае жыццё не «кіпіць», як у 1919 годзе, калі пісаўся гэты артыкул.

«Мы жывём і будзем жыць, бо з намі і беларуская вёска». Купала прыводзіць у прыклад вёску Блонь, дзе «сяляне-беларусы не забылі ўсяго свайго роднага». Але падаецца, што тут аўтар крыху перабольшвае значнасць беларускай вёскі і - я думаю — артыкул хутчэй гучна-аптымістычны, чым рэалістычны. І вёскі Блоні з’явай наўрад ці былі масавай. Сёння ж, мусіць, усё свядомыя (як модна казаць) сяляне-беларусы едуць жыць у горад. І нават з нацяжкай хіба скажаш: «З намі беларуская вёска»?

Показать весь текст
Заполнить форму текущей работой