Диплом, курсовая, контрольная работа
Помощь в написании студенческих работ

Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў

КурсоваяПомощь в написанииУзнать стоимостьмоей работы

Пры даследаванні фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных ападкаў намі былі вылучаныя наступныя сінанімічныя рады: зімой снегу не выпрасіш — снегу леташняга не дапросішся `хто-небудь страшэнна скупы'; як снег на галаву — як гром сярод яснага неба `зусім нечакана для каго-небудзь (з'яўляцца, прыходзіць, прыязджаць і пад.); пра раптоўнае з’яўленне каго-небудзь'; пад адкрытым небам… Читать ещё >

Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў (реферат, курсовая, диплом, контрольная)

Уводзіны

У беларускім мовазнаўстве фразеалогія як асобны раздзел навукі аб мове быў выдзелены параўнальна нядаўна. Пра фразеалогію ў пачатку яе зараджэння як навуку вядомы беларускі фразеолаг І.Я.Лепешаў піша: «Яшчэ ў 60-я гады лічылася, што яна знаходзіцца ў стадыі «скрытага развіцця» [1, с. 4]. Сёння фразеалогія — самастойны раздзел навукі аб мове, які вызначаецца сваімі адзінкамі, метадамі і спосабамі іх вывучэння, сваімі задачамі, якія яна вырашае. Разам з тым, як піша В. А. Ляшчынская, з’яўляюцца новыя меркаванні пра паходжанне і ўтварэнне фразеалагізмаў, новыя метады іх даследавання, аналізу, апісання ў лексікаграфічнай літаратуры, якія пераконваюць у тым, што фразеалогія як навука паскоранымі тэмпамі развіваецца, удасканальваецца [2, с. 6].

Асноўнай адзінкай фразеалогіі з’яўляюцца фразеалагізмы, фраземы, фразеалагічныя адзінкі. Гэта складаныя моўныя адзінкі, разнастайныя па сваіх этымалагічных, семантычных, марфалагічных, стылістычных і іншых характарыстыках. Неаднатыпныя яны і па сваёй структуры. Адны з іх структурна арганізаваныя як словазлучэнні (біць лынды, вадзіць за нос), другія падобныя на сказы розных тыпаў (нос не дарос, давай бог ногі), трэція маюць структуру спалучэння слоў (ні два ні паўтара, на пабягушках).

Фразеалагізм — гэта ўстойлівая, узнаўляльная, не менш як двухкампанентная моўная адзінка, якая спалучаецца са словамі свабоднага ўжывання і мае цэласнае значэнне, не роўнае суме значэнняў яго кампанентаў (калі іх разглядаць на ўзроўні слоў) [1, c. 5]. Галоўная, вызначальная прыкмета фразеалагізма — яго семантычная цэласнасць, унутранае сэнсавае адзінства, нераскладальнае на асобныя значэнні кампанентаў.

З улікам значнай колькасці фразеалагізмаў беларускай літаратурнай мовы, акрамя вывучэння спецыфікі фразеалагізмаў у агульным плане, фразеалагізмы беларускай мовы даследуюцца паводле пэўных іх аб’яднанняў, якімі выступаюць семантыка-тэматычныя групы, ці аб’яднанні фразеалагізмаў паводле пэўных тэматычных груп кампанентаў, семантыка-граматычныя разрады, ці аб’яднанне фразеалагізмаў паводле іх суадноснасці з часцінамі мовы (назоўнікавыя, дзеяслоўныя, прыметнікавыя, прыслоўныя і інш.), а таксама аб’яднанне фразеалагізмаў паводле структурных разнавіднасцей (фразеалагізмы-словаспалучэнні, фразеалагізмы-словазлучэнні, фразеалагізмы-сказы). Такі падыход да вылучэння аб’яднання фразеалагізмаў і іх комплекснага даследавання найлепш адпавядае наказу рускага акадэміка В.У.Вінаградава, які яшчэ ў 1969 г. пісаў, што «трэба спалучаць вывучэнне структурна-тыпалагічных адзінстваў фразеалагічных зваротаў з вызначэннем іх марфалагічна-сінтаксічнага ладу, а таксама спосабаў, прыёмаў іх сінтаксічнага функцыянавання, межаў іх маўленчага выкарыстання ў розных слоўных кантэкстах. Тут ёсць і агульнасць, і адзінства, і супярэчнасці» [3, c. 48].

Групаванне фразеалагізмаў на аснове тэматычнай аднастайнасці кампанентнага складу з’яўляецца адным з апошніх накірункаў вывучэння і даследавання фразеалагізмаў. Пачатак кампанентнага аналізу фразеалагізмаў, як лічыць В. А. Ляшчынская, быў пакладзены дацкім даследчыкам Л. Ельмслевым, далейшае развіццё ён атрымлівае ў працах А. Грэймаса, Б. Пацье і іншых прадстаўнікоў французскай лінгвістычнай школы. Пэўнае падмацаванне гэтая тэорыя атрымала дзякуючы працам расійскіх вучоных Ю. Д. Апрэсяна, Д. М. Шмялёва, У. Р. Гака, Д. А. Дабравольскага, якія падыходзяць да разгляду моўнай адзінкі як упарадкаванага набору класавых рыс (галоўнай семы, архісемы), дыферэнцыяльных і дапаўняльных (патэнцыяльныя семы, віртуальныя, дапаўняльныя, кантэкстуальныя, семантычныя асацыяцыі ці канатацыі) [2, c. 50].

У беларускай мовазнаўстве вывучэнне фразеалагізмаў паводле тэматычнага аб’яднання кампанентаў мае свае вынікі. Трэба вылучыць такіх даследчыкаў, якія вывучаюць фразеалогію паводле тэматычнага аб’яднання, як С. В. Галяк «Сербская и белорусская фразеология с зоокомпонентом (зависимость между свойствами фразеологизма и слова-компонента)». Л. У. Зайцава, якая пісала «Аб структуры саматычных фразеалагізмаў-словазлучэнняў беларускай і англійскай моў» і «Саматычныя фразеалагізмы беларускай і англійскай моў у сістэме лінгвакультуралогіі». В. А. Ляшчынская ў сваіх артыкулах «Фразеалагічная флора Беларусі ў мове Янкі Куралы"[7], «Фразеалагічная анатомія беларуса ў мове Янкі Купалы» [8], «Саматычныя фразеалагізмы ў мове Янкі Купалы». М. У. Юнаш «Саматычныя фразеалагізмы ў мастацкім маўленні: семантычны і функцыянальна-стылістычны аспекты (на матэрыяле беларускай драматургіі)».

Сярод першых варта назваць дысертацыйнае даследаванне «Фразеалагізмы з кампанентам-арнітонімам у беларускай мове: этналінгвістычны аспект» А.С.Садоўскай.

У сувязі з узмацненнем цікавасці да ўсёй інфармацыі фразеалагізмаў як адзінак асобага тыпу другаснай інфармацыі ў сучаснай лінгвістыцы па-новаму разглядаюцца іх складнікі, ці кампаненты, якія ў структуры фразеалагізмаў уступаюць у своеасаблівыя сувязі, ствараючы сэнсавую цэласнасць.

Кампанент — гэта структурная адзінка, адзін са складнікаў мінімум двухкампанентнага фразеалагізма як раздзельнааформленай адзінкі, «цэласнасць значэння якога дасягаецца поўным ці частковым пераасэнсаваннем, дэактуалізацыяй кампанентаў» [2, с. 23].

Кампаненты па-рознаму выяўляюць сваю сутнасць у складзе фразеалагізма і ўключаюцца ў складаныя семантычныя працэсы.

Гэта звязана, па-першае, з іх суадноснасцю з часцінамі мовы, дакладней, з іх падзелам на службовыя і самастойныя часціны мовы. Па-другое, лексемы-кампаненты як вынік іх суадноснасці з пэўнай самастойнай часцінай мовы могуць у той ці іншай ступені выяўляць сваё лексічнае значэнне.

Але ўсё ж для фразеалагізма важнейшым з’яўляецца фразеалагічнае значэнне, г. зн. новае значэнне, якое ўзнікае ў выніку спалучэння слоў у адно цэлае, дзе разам кампаненты фразеалагізма выяўляюць новае значэнне [2, c. 23−24].

Разгледзім адзін прыклад. Фразеалагізм сонца зайшло `скончылася чыё-небудзь шчасце, поспехі і пад', які складаецца з дзвюх лексем-кампанентаў, а паводле будовы суадносіцца са сказам, у якім фармальны дзейнік выражаны назоўнікам, а выказнік — дзеясловам. Кожная лексема-кампанент поўнасцю не страчвае свайго значэння, а цэласнае значэнне фразеалагізма ўзнікла ў выніку метафарызацыі словаспалучэння. Такім чынам, сэнсавая цэласнасць фразеалагізма ствараецца ў выніку дэактуалізацыі слоў-кампанентаў, з якіх складаецца фразеалагізм. Дэактуалізацыя слоў-камапанентаў адбываецца па-рознаму. У адных фразеалагізмах складнікі страчваюць сваё значэнне поўнасцю, у другіх — не поўнасцю, тым самым утрымліваючы сэнсавую сувязь са сваімі зыходнымі словамі. У фразеалагізме пад голым небам `на вуліцы, не ў памяшканні' апорны кампанент неба часткова захоўвае сваю сувязь з сугучнай лексемай, а кампанент-прыметнік голым страчвае гэтую сувязь.

Аднак такое разуменне і ўспрыманне слоў-кампанентаў фразелагізмаў не стала яшчэ агульнапрынятым.

У сувязі з тым, што чалавек жыве ў пэўным навакольным асяроддзі, цікавасць выклікае, ці адлюстраваны і наколькі шматліка атмасферныя з’явы ў фразеалагіі. Ужо толькі тое, што гэта адзін з фрагментаў жыцця чалавека, відавочнай з’яўляецца актуальнасць узнятага пытання. На актуальнасць даследавання фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных з’яў у іх складзе ўказвае і адсутнасць іх вывучэнне ў беларускай фразеалогіі.

Аб’ектам даследавання абраны фразеалагізмы беларускай літаратурнай мовы, прадметам — тыя фразеалагізмы, якія маюць у сваёй структуры кампанент-найменне атмасферных з’яў.

Мэта нашага даследавання — вылучэнне фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных з’яў, іх вывучэнне паводле марфалагічных, сінтаксічных і семантычных характарыстык і выдзяленне ў пэўныя фразеа-семантычныя мікрагрупы.

Названая мэта прадугледжвае вырашэнне наступных задач:

выдзеліць фразеалагізмы з кампанентам-найменнем атмасферных з’яў з фразеалагічных фондаў беларускай літаратурнай мовы;

даць марфалагічную, сінтаксічную, семантычную характарыстыку фразеалагізмаў;

вызначыць структурныя тыпы фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных з’яў;

устанавіць групы фразеалагізмаў паводле наяўнасці пэўных кампанентаў-найменняў атмасферных з’яў, паводле семантычных сувязей — сінонімы і антонімы, паводле наяўнасць варыянтаў і іх тыпаў - фанетычныя, акцэнталагічныя, фанетычна-акцэнталагічныя, лексічныя, марфалагічныя, словаўтваральныя, канструктыўна-колькасныя і камбінаваныя.

Крыніцай для збору і складання картатэкі фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных з’яў паслужыў «Слоўнік фразеалагізмаў» І.Я. Лепешава [12, 13].

1. Марфалагічная характарыстыка

Фразеалагізмы, становячыся аб’ектам вывучэння з марфалагічнага боку, выяўляюць свае спецыфічныя ўласцівасці, здольнасць мець пэўныя граматычныя катэгорыі, аб’ядноўвацца ў семантыка-граматычныя тыпы.

Фразеалагізмы па іх суаднесенасці з часцінамі мовы падзяляюцца на суадносныя (назоўнікавыя, прыметнікавыя, дзеяслоўныя, прыслоўныя, мадальныя і выклічнікавыя) і несуадносныя [14, c. 44]. Апрача таго, як будзе паказана далей, сярод фразеалагізмаў, структурна арганізаваных як спалучэнне слоў, ёсць невялікая група выразаў, якія можна суадносіць з прыназоўнікамі, злучнікамі, часціцамі. Пры аднясенні таго ці іншага фразеалагізма да пэўнага семантыка-граматычнага разраду або тыпу трэба карыстацца трыма паказчыкамі - семантычным, марфалагічным і сінтаксічным, прымяняючы іх у комплексе.

Адзначым, што марфалагічны паказчык амаль ва ўсіх выпадках не дзейнічай у дачыненні да фразеалагізмаў-спалучэнняў, бо яны не маюць стрыжнёвага, граматычна галоўнага кампанента. Асноўную ролю выконваюць семантычы паказчык, гэта значыць улік сэнсавага зместу фразеалагізма, і сінтаксічны — сінтаксічная функцыя фразеалагізма ў сказе [14, c. 44].

Марфалагічным паказчыкам выступае граматычна галоўны кампанент фразеалагізма. Напрыклад, значэнне прадметнасці назоўнікавага фразеалагізма месца пад сонцам `права на існаванне' сігналізуецца кампанентам-назоўнікам месца. Аднак марфалагічны паказчык падыходзіць толькі да назоўнікавых, дзеяслоўных і часткова прыметнікавых фразеалагізмах. У фразеалагізмаў іншых семантыка-граматычных разрадаў, як правіла, няма прамой адпаведнасці паміж галоўным кампанентам і граматычным значэннем фразеалагізма [1, c. 100].

1.1 Суадноснасць з назоўнікам

Назоўнікавыя фразеалагізмы, паводле заўваг і падлікаў І.Я. Лепешава, (іх больш за 600) колькасна ўступаюць толькі дзеяслоўным і прыслоўным. Як асобны семантыка-граматычны тып яны маюць катэгарыяльнае значэнне прадметнасці і выражаюць яго ў катэгорыях адушаўлёнасці ці неадушаўлёнасці, роду, ліку і склону. Так, у сказе Лепш спакойна і зручна жыць на зямлі, чым гнацца за нейкім там жураўлём у небе (А.Васілевіч) фразеалагізм журавель у небе `аддаленая будучыня, нешта няпэўнае' - неадушаўлёны, мужчынскага роду, ужыты ў форме творнага склону адзіночнага ліку [1, c. 103].

Прыналежнасць фразеалагізмаў да назоўнікавага тыпу вызначаецца найперш семантычным паказчыкам — стрыжнёвым словам-назоўнікам у дэфініцыі: залаты дождж `вялікія грашовыя сумы, прыбыткі'; манна нябесная `што-небудзь вельмі патрэбнае, доўгачаканае'. Амаль ва ўсіх выпадках эфектыўным аказваецца і марфалагічны крытэрый — назоўнікавы кампанент фразеалагізма як граматычна галоўнае слова. Гэта адносіцца ў першую чаргу да фразеалагізмаў, структурна арганізаваных як назоўнікавае словазлучэнне мадэлі «назоўнік + прыметнік (лічэбнік, займеннік)»: леташні снег, цыганскае сонца, пуцяводная зорка, ці «назоўнік у назоўным склоне + назоўнік ва ўскосным склоне (з прыназоўнікам ці без яго)»: вайна з ветракамі, месца пад сонцам. Марфалагічным паказчыкам выступаюць назоўнікавыя кампаненты і ў фразеалагізмах са структурай спалучэння слоў: узвей-вецер.

Разглядаемыя намі фразеалагізмы з кампанентам-найменнем атмасферных з’яў, якія маюць суадноснасць з назоўнікамі, складаюць параўнальна невялікую групу. Да іх адносяцца: залаты дождж, леташні снег, манна нябесная, цыганскае сонца, пуцяводная зорка, вайна з ветракамі, месца пад сонцам, узвей-вецер, журавель у небе, на сямі вятрах, зорка першай велічыні, бура ў шклянцы вады, вецер у галаве.

Назоўнікавыя фразеалагізмы маюць катэгорыю адушаўлёнасці|неадушаўлёнасці. Пры разглядзе фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных з’яў катэгорыя адушаўлёнасці не выявілася, а вось неадушаўлёныя назоўнікавыя фразеалагізмы мы сустрэлі: цыганскае сонца, пуцяводная зорка, залаты дождж, пуцяводная зорка, журавель у небе, на сямі вятрах.

Назоўнікавыя фразеалагізмы маюць катэгорыю роду. Кожны фразеалагізм, за выключэннем тых, якія ўжываюцца толькі ў множным ліку, належаць да пэўнага роду: мужчынскага (залаты дождж, узвей-вецер), жаночага (пуцяводная зорка), ніякага (цыганскае сонца, месца пад сонцам).

Калі сярод назоўнікаў большасць змяняецца па ліках, то сярод назоўнікавых фразеалагізмаў толькі меншая іх частка ўжываецца ў адзіночным і множным ліку. Да іх ліку адносяцца: зорка першай велічыні, журавель у небе. Астатнія вылучаныя намі фразеалагізмы ўжываюцца толькі ў адзіночным ліку.

Фразеалагізмы, якія ўжываюцца толькі ў адзіночным ліку, не могуць утвараць формы множнага ліку па розных прычынах:

найчасцей гэта выразы з абстрактным значэннем (бура ў шклянцы вады);

стрыжнёвы кампанент-назоўнік і на ўзроўні слова не можа ўжывацца ў множным ліку (манна нябесная);

Адносіны назоўнікавага фразеалагізма да іншых слоў або ў словазлучэнні паказваюцца з дапамогай катэгорыі склону. Скланенне фразеалагізма праяўляецца праз фармальны паказчык пэўнага склону — канчатак стрыжнёвага кампанента. Калі фразеалагізм мае структуру атрыбутыўна-іменнага словазлучэння (тыпу залаты дождж, леташні снег), то пры змяненні па склонах змяняюцца канчаткі абодвух кампанентаў (залатога дажджу, залатому дожджу і г. д.).

Наяўнасць або адсутнасць у тых ці іншых фразеалагізмах пэўных граматычных катэгорый, а таксама парадыгмы скланення ці спражэння залежыць ад семантыкі фразеалагізма і яго сінтаксічнай функцыі, якая ў сваю чаргу нярэдка звязана з наяўнасцю або адсутнасцю ацэначнага значэння ў сэнсавай структуры фразеалагізма [1, c. 103−109].

1.2 Суадноснасць з прыметнікам

Суадноснасць фразеалагізмаў з прыметнікам у беларускай мове не з’яўляецца пашыраным. Катэгарыяльнае значэнне прыметнікавых фразеалагізмаў часцей за ўсё вызначаецца семантычным і сінтаксічным паказчыкамі. Напрыклад, фразеалагізм вады не замуціць `вельмі ціхі, лагодны, пакорлівы' адносіцца да прыметнікавых, бо яго семантыка выражана прыметнікамі, і гэты фразеалагізм выступае ў ролі азначэння, адказвае на пытанне які?

Да прыметнікавых фразеалагізмаў адносяцца наступныя з кампанентам-найменнем атмасферных з’яў: на сёмым небе, як у ваду апушчаны, цішэй вады і ніжэй травы, небам крыты, гамоніць з небам, чыстай вады, падбіты ветрам, вады не замуціць, ад ветру валіцца, хістацца ад ветру, хоць вады напіся, вада не трымаецца, цёмная вада на облацэх, з ветрам (з ветрыкам, з вецярком), як у полі вецер.

Найчасцей прыметнікавым фразеалагізмы выступаюць як якасная характарыстыка асобы, іншы раз абазначаюць унутраны стан асобы: на сёмым небе `бязмерна шчаслівым, вельмі задаволеным (быць)', як у ваду апушчаны `расстроены, засмучаны, прыгнечаны', цішэй вады і ніжэй травы `вельмі пакорлівы, сарамлівы, ціхі; такі, што трымаецца непрыкметна, нясмела'. Значна радзей яны якасна характарызуюць не асобу, а прадмет: небам крыты, `з дзіравым дахам', гамоніць з небам, `велімі высокі, выгоністы (лес, дрэвы, расліны)'. Некаторыя выразы дастасоўваюцца да асобы і да прадмета: чыстай вады `самы сапраўдны'.

Сярод зменных фразеалагізмаў у залежнасці ад таго, які кампанент у іх змяняецца, можна выдзеліць тры групы.

У першую групу ўваходзяць выразы, стрыжнёвы кампанент якіх мае генетычна атрыбутыўнае значэнне. Іх кампанент здольны змяняцца па родах і ліках, а часам і па склонах. Сярод фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных з’яў вылучаюцца наступныя прыметнікавыя фразеалагізмы: фразеалагізмы, пабудаваныя па структурнай схеме «дзеепрыметнік + залежны назоўнік у творным склоне»: небам крыты `з дзіравым дахам', падбіты ветрам `які прапускае холад, дрэнна сагравае, пра адзенне ці жыллё'. Фразеалагізмы гэтай групы рэалізуюць формы роду і ліку, напрыклад: як у ваду апушчаны (-ая, -ае, -ые).

Другая група складаецца з фразеалагізмаў, стрыжнёвым кампанентам якіх з’яўляецца дзеяслоў: вады не замуціць `вельмі ціхі, лагодны, пакорлівы', гамоніць з небам `вельмі высокі, выгоністы', ад ветру валіцца `вельмі слабы, знясілены', хістацца ад ветру `вельмі слабы, знясілены'. Гэтыя і падобныя фразеалагізмы з ярка выяўленай ацэначнасцю па форме дзеяслоўныя, а па семантыцы — прыметнікавыя.

У трэцяй групе аб’ядноўваюцца фразеалагізмы, у якіх абмежаваную парадыгму маюць назоўнікавыя і займеннікавыя кампаненты [1, c. 112−116]. Такую групу мы не выявілі ў фразеалагізмах з кампанентам-найменнем атмасферных ападкаў.

1.3 Суадноснасць з дзеясловам

Фразеалагізмы, суадносныя з дзеясловамі, як адзначаюць даследчыкі, — самы шматлікі семантыка-граматычны тып фразеалагізмаў [1, c.118]. Яны абазначаюць дзеянне і выражаюць яго ў катэгорыях трывання, часу, ладу, а таксама роду (у формах прошлага часу і ўмоўнага ладу).

Да дзеяслоўных фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных з’яў у беларускай літаратурнай мове адносяцца: вазіць ваду, псаваць паветра, растапіць лёд, узлятаць у паветра, садзіцца на ваду, сядзець на хлебе і вадзе, брахаць на ваду, нарадзіцца пад шчаслівай зоркай, насіцца ў паветры, пляваць супраць ветру, прайсці праз ваду, агонь і медныя трубы, кідаць словы на вецер, лёд крануўся, зорка закацілася, хмары згушчаюцца, даваць перуноў, зубы грэць на сонцы, гром грымнуў, выходзіць сухім з вады, з ветру вяроўкі віць, вецер гуляе, будаваць паветраныя замкі, біцца як рыба аб лёд, лавіць рыбу ў каламутнай вадзе, хапаць зоркі з неба, шукаць ветру ў полі, цягнуць ваду на сваё кола, сонца ўзыходзіць, трымаць нос па ветры, пападаць пальцам у неба, пускаць туман у вочы, раса вочы выядае, дождж за карак не лье.

Выдзеленыя дзеяслоўныя фразеалагізмы, апрача дзеяння (вазіць ваду, псаваць паветра, растапіць лёд, узлятаць у паветра), зрэдку абазначаюць і стан (садзіцца на ваду, сядзець на хлебе і вадзе,).

Катэгарыяльнае значэнне амаль усіх дзеяслоўных фразеалагізмаў выяўляецца семантычным, марфалагічным і сінтаксічным крэтэрыямі. Так, фразеалагізм узлятаць у паветра належыць да дзеяслоўных таму, што, па-першае, ён абазначае дзеянне, якое перадаецца дзеяслоўным словазлучэннем `разбурацца, падрывацца, гінуць ад узрыву', па-другое, граматычным цэнтрам фразеалагізма з’яўляецца дзеяслоўны кампанент, які выступае носьбітам формаў трывання (узлятаць у паветра — узлятае у паветра), часу (узлятаю, узлятаў, узлячу), асобы (узлятаю, узлятаеш, узлятае і інш.), ладу (узлятай, узляцеў бы і інш.), ліку (узлячу, узляцім, узляцяць), роду (узлятаў, узлятала, узлятала бы і інш.), па-трэцяе, гэты выраз выконвае сінтаксічную функцыю выказніка.

Катэгорыя трывання ўласціва ўсім дзеяслоўным фразеалагізмам, апрача тых, у якіх няма стрыжнёвага кампанента. Сярод фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных з’яў пераважаюць фразеалагізмы незакончанага трывання (брахаць на ваду, нарадзіцца пад шчаслівай зоркай, насіцца ў паветры, пляваць супраць ветру і пад.), хаця і сустракаюцца закончанага трывання (прайсці праз ваду і агонь і медныя трубы, растапіць лёд).

Катэгорыя часу знаходзіцца ў цеснай сувязі з катэгорыяй трывання. Фразеалагізмы незакончанага трывання маюць формы цяперашняга, прошлага і будучага складанага часу, а фразеалагізмы закончанага трывання — толькі прошлага і будучага простага.

Катэгорыя асобы паказвае на вытворцу дзеяння, і з’яўляецца «фундаментам выказнікавасці» [1, c. 123]. Яна ўласціва ўсім дзеяслоўным фразеалагізмам, здольным рэалізавацца ў цяперашнім і будучым часе.

1.4 Суадноснасць з прыслоўем

Па словах І.Я. Лепешава, колькасна гэты семантыка-граматычны тып фразеалагізмаў уступае толькі дзеяслоўнаму [1, c. 128]. Яны, як і суадносныя з імі прыслоўі, абазначаюць прымету дзеяння або ступень якасці, а таксама розныя акалічнасці, пры якіх адбываецца дзеянне.

Да прыслоўных фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных з’яў у беларускай літаратурнай мове адносяцца: як грыбы пасля дажджу `вельмі хутка і ў вялікай колькасці'; як (нібы) дзве кроплі вады (расы) `вельмі моцна, абсалютна'; як (нібы) снег на галаву `зусім нечакана для каго-небудзь (з'яўляцца, прыходзіць, прыязджаць і пад.)'; як у тумане `не зусім выразна, цьмяна (помніць, бачыць і пад.)'; як манны нябеснай `з вялікім нецярпеннем, вельмі моцна'; як (нібы, быццам) вады ў рот набраўшы `нічога не гаворачы, захоўваючы зацятае маўчанне'; як неба ад зямлі `вельмі моцна, рэзка (адрозніваецца хто-небудзі ад каго-небудзь, што-небудзь, ад чаго-небудзь)'; між (паміж) небам і зямлёй `без пастаяннага жылля, дзе давядзецца (жыць, знаходзіцца і пад.)'; пад адкрытым небам `на вуліцы, не ў памяшканні'; як паветра `вельмі'; на свежым (чыстым) паветры `не ў памяшканні, на вуліцы (быць, знаходзіцца, рабоць што-небудзь)'; як рыба ў вадзе `вельмі свабодна, натуральна і проста'; ні свет ні зара `вельмі рана, перад світаннем, досвіткам'; на ўзвей (узві) вецер `дарэмна, упустую, безвынікова (рабіць што-небудзь)'; часам з квасам, а парою з вадою `па-рознаму — сытна і надгаладзь'; на сымі вятрах `адзінока і наводшыбе'; як гром (пярун) з (сярод) яснага неба `зусім нечакана, раптоўна'; як гусь на бліскавіцу `нічога не разумеючы, здзіўлена, разгублена'; як з перуна `вельмі хутка (ісці, бегчы і пад.)'.

Прыслоўныя фразеалагізмы сэнсава і сінтаксічна звязваюцца з дзеясловамі: глядзець як гусь на бліскавіцу, чакаць як манны нябеснай, адчуваць сябе як рыба ў вадзе, маўчаць, сядзець, стаяць як (нібы, быццам) вады ў рот набраўшы, жыць часам з квасам, а парою з вадою; прыметнікамі: патрэбны як леташні снег, патрэбны, неабходня як паветра.

Паводле семантыкі прыслоўныя фразеалагізмы, як і прыслоўі, дзеляцца на дзве групы: азначальныя і акалічнасныя [1, c. 128]. Азначальныя фразеалагізмы абазначаюць уласцівасці, якасці, меру, ступень і спосаб дзеяння і адпаведна з гэтым падзяляюцца на тры разрады:

Якасныя (адказваюць на пытанне як?): як грыбы пасля дажджу `вельмі хутка і ў вялікай колькасці', як (нібы) дзве кроплі вады (расы) `вельмі моцна, абсалютна', як у тумане `не зусім выразна, цьмяна (помніць, бачыць і пад.) і інш.

Колькасныя (адказваюць на пытанні колькі? у якой ступені?) не знайшлі свайго адлюстравання ў фразеалагізмах з кампанентам-найменнем атмасферных з’яў.

Спосабу дзеяння (адказваюць на пытанні як? якім чынам?): як гусь на бліскавіцу `нічога не разумеючы, здзіўлена, разгублена'.

Акалічнасныя фразеалагізмы абазначаюць месца, час, прычыну і мэту дзеяння і прымыкаюць толькі да дзеясловаў [2, c. 128]. Адпаведна намі былі вылучаны:

месца (адказваюць на пытанні дзе? куды? адкуль?) пад адкрытым небам, на свежым паветры;

часу (адказваюць на пытанні калі? з якога часу? да якога часу?): ні свет ні зара;

прычыны (адказваюць на пытанні чаму? па якой прычыне?): як (нібы, быццам) вады ў рот набраўшы.

1.5 Суадноснасць з выклічнікам

Выклічнікавыя фразеалагізмы выражаюць розныя пачуцці і волевыяўленні, але не абазначаюць і не называюць іх. Выражаючы разнастайныя эмоцыі, выклічнікавыя фразеалагізмы, хоць і не валодаюць намінатыўнай функцыяй, але, як і словы-выклічнікі, «маюць усвядомлены калектывам сэнсавы змест» [1, c. 137].

У выніку аналізу фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных з’яў намі былі вылучаны толькі два фразеалагізмы, якія маюць суадноснасць з выклічнікам: з лёгкім ветрам як пажаданне шчаслівай дарогі ці як пажаданне пазбавіцца ад каго-небудзь (няхай ідзе, куды хоча). І другі выклічнікавы фрвзеалагізм вецер у спіну, які сінанімічны першаму, выкарыстоўваецца як пажаданне шчаслівай дарогі. Фразеалагізмы з лёгкім ветрам і вецер у спіну адносіцца да тыпу выклічнікавых фразеалагізмаў, якія выражаюць разнастайныя пажаданні станоўчага і адмоўнага характару (поспеху, удачы, добрага здароўя, шчаслівай дарогі, няўдачы, усяго найгоршага і пад.), у нашым выпадку станоўчага характару.

Такім чынам, з ліку фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных з’яў паводле суадноснасці з часцінамі мовы намі выдзелены назоўнікавыя, прыметнікавыя, дзеяслоўныя, прыяслоўныя і выклічнікавыя фразеалагізмы.

2. Сінтаксічная характарыстыка фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных з’яў

Разуменне фразеалагізма як адзінкі мовы будзе няпоўным без усведамлення яго сінтаксічных асаблівасцей. У адрозненне ад слова фразеалагізмы характарызуюцца раздзельнааформленасцю, складаюцца не менш чым з двух слоў (залаты дождж), а могуць і з большай колькасці слоў (цямна вада в/на облацэх). І зразумела, што фразеалагізмы як адзінкі другаснага ўтварэння і адзінкі састаўныя могуць суадносіцца па структуры з пэўнымі сінтаксічнымі адзінкамі. На сённяшні дзень у беларускай мове даследчыкі выдзелілі тры сінтаксічныя структуры фразеалагізмаў: фразеалагізмы-словазлучэнні, фразеалагізмы-словаспалучэнні, фразеалагізмы-сказы. Аднак сапраўднымі словазлучэннямі, спалучэннямі слоў, сказамі фразеалагізмы не з’яўляюцца. Яны захавалі толькі мадэль, знешнюю форму гэтых сінтаксічных адзінак. Паколькі кампаненты страцілі лексічнае значэнне, то адпаведна страцілі і жывыя сінтаксічныя адносіны паміж сабой. Фразеалагізм, такім чынам, выступае ў якасці нерасчлянённага структурнага адзінства. Яго сінтаксічныя ўласцівасці праяўляюцца не ва ўнутранай структуры, а ў знешніх сувязях са словамі.

Разгледзім кожны тып сінтаксічнай структуры фразеалагізмаў на матэрыяле тых, што ўтрымліваюць кампанент-найменне амасферных з’яў.

3. Фразеалагізмы-словазлучэнні

З ліку фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных з’яў выдзелена больш за 30 фразеалагізмаў са структурай словазлучэння: як грыбы пасля дажджу `вельмі хутка і ў вялікай колькасці'; залаты дождж `вялікія грашовыя сумы, прыбыткі'; пасля дожджыка ў чацвер `невядома калі, ніколі'; леташні снег `тое, што беззваротна мінула і нічога не варта'; як снег на галаву `зусім нечакана для каго-небудзь (з'яўляцца, прыходзіць, прыязджаць і пад.), пра раптоўнае з’яўленне каго-небудзь'; пускаць туман у вочы `выхваляючыся, падманваць каго-небудзь, ствараць падманлівае ўражанне пра сябе'; манна нябесная `што-небудзь вельмі патрэбнае, доўгачаканае; багацце падазронага паходжання'; як (нібы) вады ў рот набраў `упарта, зацята маўчаў'; нарадзіцца пад шчаслівай зоркай `быць шчаслівым, удачлівым, мець поспех у сваіх справах'; насіцца ў паветры `няўхільна набліжацца, адчувацца; пра думкі, ідэі, з’явы, і пад.'; падбіты ветрам `які прапускае холад, дрэнна сагравае; пра адзенне ці жыллё'; пахне порахам ў паветры `пагражае вайна, набліжаюцца небяспечныя падзеі'; псаваць паветра `смуродзіць'; пускаць на вецер `дарэмна траціць, неашчадна расходаваць'; разраджаць атмасферу `паслабляць напружанне ў якіх-небудзь абставінах'; растапіць лёд `ліквідаваць нацягнутасць у адносінах паміж кім-небудзь'; садзіць на ваду `караць голадам'; пападаць трапляць пальцам ў неба `гаварыць ці рабіць што-небудзь неўпапад, недарэчна'; трымаць нос па ветры `беспрынцыпова мяняючы свае паводзіны, прыстасоўваючыся да абставін, падладжвацца да каго-небудзь, чаго-небудзь'; узлятаць у паветра `разбурацца, падрывацца, гінуць ад узрыву'; цыганскае сонца `начное свяціла, месяц'; хістацца ад ветру `вельмі слабы, знясілены; нетрывалы і ненадзейны, амаль непрыгодны'; цягнуць ваду на сваё кола `не клапоцячыся аб іншых, рабіць усё на сваю карысць, служыць выключна асабістым інтарэсам'; шукаць ветру ў полі `назат не вернеш, не знойдзеш каго-небудзь; пра безнадзейныя пошукі каго-небудзь'; хапаць зоркі з неба `здзяйсняць што-небудзь выключнае, выдатнае'; ліць ваду на млын `ускосным чынам дапамагаць сваімі дзеяннямі, паводзінамі, выказваннем і пад. каму-небудзь (супраціўнаму боку)'; брахаць на ваду `бясконца многа піць, не могучы прагнаць смагу'; будаваць паветраныя замкі `планаваць не рэальнае, нездзяйсняльнае, захапляцца нязбытнымі марамі'; бура ў шклянцы вады `моцнае хваляванне, шум, спрычка з-за дробязных прычын'; цёмная вада на облацэх `незразумелае, туманнае'; вазіць ваду `абцяжарваць каго-небудзь непасільнай, зневажальнай работай'; выходзіць сухім з вады `дзейнічаючы ашуканствам, заставацца непакараным'; растапіць лёд `пачатак чаму-небудзь зроблены'; узыходзячая зорка `чалавек, які пачынае набываць шырокую вядомасць, вялікую славу ў якой-небудзь галіне дзейнасці'.

Паміж кампанентамі ў фразеалагізмах-словазлучэннях можа быць сувязь дапасавання: залаты дождж, леташні снег, манна нябесная; кіравання: разраджаць атмасферу, растапіць лёд; прымыканне: насіцца ў паветры, пляваць супраць ветру.

Гэта самая шматлікая структурна-граматычная разнавіднасць фразеалагізмаў. Выразы гэтай разнавіднасці, паводле заўваг І.Я. Лепешава, ўтварыліся па структурных схемах усіх шасці тыпаў словазлучэння, вядомых у сінтаксісе, аднак адны з гэтых тыпаў і асабліва мадэляў сярод таго ці іншага тыпу, вельмі пашыраныя, другія — менш прадуктыўныя, трэція — зусім рэдкія [1, c. 153].

Адным з тыпаў фразеалагізмаў-словазлучэнняў з’яўляецца група, адпаведная мадэлі «прыметнік + назоўнік»: залаты дождж, цыганскае сонца, леташні снег, манна нябесная.

Самы пашыраны тып — гэта фразеалагізмы, структурна арганізаваныя як дзеяслоўныя словазлучэнні. Амаль усе яны паводле катэгарыяльнага значэння належаць да дзеяслоўных фразеалагізмаў, «дзеяслоў + назоўнік ў пэўнай склонавай форме»: растапіць лёд, разраджаць атмасферу, вазіць ваду, псаваць паветра. Паводле склонавай формы залежнага назоўніка такія дзеяслоўныя двухкампанентныя фразеалагізмы ўтвораны па структурнай схеме «дзеяслоў + назоўнік у вінавальным склоне» (псаваць паветра, разраджаць атмасферу, растапіць лёд), а таксама па схеме «дзеяслоў + назоўнік у родным склоне» (напускаць туману), «дзеяслоў + назоўнік у творным склоне» (падбіты ветрам, пахне порахам).

Найбольш тыповыя схемы трохкампанентных фразеалагізмаў - «дзеяслоў + прыназоўнік + назоўнік у пэўным склоне» (брахаць на ваду, хістацца ад ветру, узносіць да нябёс), «дзеяслоў + прыметнік + назоўнік»: (будаваць паветраныя замкі) і «прыназоўнік + назознік + дзеяслоў» (з неба зваліўся, ад ветру валіцца).

Крыху больш пашыранымі з’яўляюцца фразеалагізмы з чатырох кампанентаў, дзе выдзелім наступныя схемы: «дзеяслоў + назоўнік + прыназоўнік + назоўнік» (пускаць туман у вочы, шукаць ветру ў полі, пахне порахам у паветры, хапаць зоркі з неба, ліць ваду на млын), «дзеяслоў + прыназоўнік + прыметнік + назоўнік» (нарадзіцца пад шчаслівай зоркай), «дзеяслоў + прыметнік + прыназоўнік + назоўнік» (выходзіць сухім з вады), «прыслоўе + назоўнік + не + дзеяслоў» (зімой снегу не выпрасіш).

3.1 Фразеалагізмы-словаспалучэнні

Спачатку структурны тып і мадэлі фразеалагізмаў-словаспалучэнняў дэталёва не вывучаліся. Толькі некаторыя даследчыкі, вывучаючы іншыя праблемы фразеалогіі, часткова звярталі на гэта ўвагу. Так, Ф.М. Янкоўскі, разглядаючы фразеалагізмы паводле іх структуры, апісвае 4 мадэлі фразеалагічных адзінак са структурай спалучэння слоў:

прыназоўнікава-склонавая форма назоўніка + прыназоўнікава-склонавая форма назоўніка;

назоўнік з прыназоўнікам;

спалучэнне слоў са злучнікамі;

фразеалагізмы-таўталагічныя звароты.

М.А. Даніловіч, аналізуючы назоўнікавыя, прыметнікавыя і прыслоўныя фразеалагізмы, выдзяляе найбольш прадуктыўныя мадэлі фразеалагізмаў-спалучэнняў [16, c. 10].

В.П. Красней, выдзяляючы найбольш прадуктыўныя мадэлі фразеалагізмаў са структурай словазлучэння, толькі ў адным абзацы ўказвае на наяўнасць у мове фразеалагізмаў-спалучэнняў, якія часцей за ўсё «ўзыходзяць да розных склонавых форм назоўніка з прыназоўнікамі або часціцамі» [17, c. 136].

Дэталёвае вывучэнне гэтай структуранай групы фразеалагізмаў правяла А.С. Садоўская. Даследчыца вылучае самую вялікую групу фразеалагізм, якія ўтвораны па структурнай схеме прыназоўнікава-склонавай формы назоўніка. Гэта, паводле яе падлікаў, самы шматлікі структурны тып (584 фразеалагізмы) [14, c. 61].

Улічваючы структурныя асаблівасці фразеалагізмаў, А.С. Садоўская вылучае 27 больш-менш прадуктыўных мадэляў. У колькасных адносінах яны неаднолькавыя. Адны з іх аб’ядноўваюць у сваім складзе больш чым 70 выразаў, іншыя — толькі па 2−4. Вось найбольш тыповыя мадэлі, якія вылучае А.С. Садоўская, паказваючы іх колькасць паводле «Фразеалагічнага слоўніка беларускай мовы» І.Я.Лепешава:

прыназоўнік на + назоўнік у вінавальным склоне (84);

прыназоўнік на + назоўнік у месным склоне (75);

прыназоўнік у + назоўнік у месным склоне (60);

прыназоўнік у + назоўнік у вінавальным склоне (45);

прыназоўнік да + назоўнік у родным склоне (44);

прыназоўнік з + назоўнік у родным склоне (29);

прыназоўнік з + назоўнік у творным склоне (30);

прыназоўнік па + назоўнік у месным склоне (27);

прыназоўнік пад + назоўнік у вінавальным склоне (27);

прыназоўнік пад + назоўнік у творным склоне (27);

прыназоўнік без + назоўнік у родным склоне (16);

прыназоўнік за + назоўнік у творным склоне (16);

прыназоўнік за + назоўнік у вінавальным склоне (13);

прыназоўнік ад + назоўнік у родным склоне (10);

прыназоўнік з-пад + назоўнік у родным склоне (8);

прыназоўнік для + назоўнік у родным склоне (8);

прыназоўнік праз + назоўнік у вінавальным склоне (7);

прыназоўнік з-за + назоўнік у родным склоне (5).

Іншыя мадэлі малапрадуктыўныя, яны аб’ядноўваюць па 4−2 фразеалагізмы.

прыназоўнік пры + назоўнік у месным склоне (4);

прыназоўнік перад + назоўнік у творным склоне (3);

прыназоўнік ва + назоўнік у вінавальным склоне (3);

прыназоўнік са + назоўнік у родным склоне (3);

прыназоўнік са + назоўнік у творным склоне (3);

прыназоўнік па + назоўнік у вінавальным склоне (2);

прыназоўнік міма + назоўнік у родным склоне (2);

прыназоўнік к + назоўнік у давальным склоне (2);

9) прыназоўнік цераз + назоўнік у вінавальным склоне (2);

У гэтым жа структурным тыпе, дарэчы, як і ў астатніх, якія будуць аналізавацца, побач з рэгулярнымі мадэлямі сустракаюцца нерэгулярныя, непрадуктыўныя, адначастотныя. Такіх адзінак 7: ва ўладзе, на храна, з вузел, у чорта, пра запас, апроч жартаў, супраць шэрсці [14, с. 63].

Сярод фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных з’яў мы вылучым толькі два фразеалагізмы: ад ветру `па сваёй натуральнай патрэбе', утвораны па мадэлі «прыназоўнік ад + назоўнік у родным склоне», і фразеалагізм з ветрыкам `на вялікай хуткасці', які адносіцца да мадэлі «прыназоўнік з + назоўнік у творным склоне».

Да 2 тыпу А.С. Садоўская адносіць фразеалагізмы, структурна арганізаваныя як спалучэнне аднародных членаў, звязаных злучнікавай і бяззлучнікавай сувяззю. Такіх адзіная яна вылучае 212. Фразеалагізмы, звязаныя злучнікавай сувяззю, у адных выпадках аб’ядноўвацца адзіночнымі злучнікамі, у другіх — паўторнымі, у трэціх — сродкам сувязі кампанентаў выступаюць часціца не і злучнікі дык, а.

У якасці адзіночных злучнікаў выкарыстоўваюцца і (ды), ці. I пры дапамозе злучніка і звязваюцца назоўнікавыя, прыслоўныя і займеннікавыя кампаненты. Адпаведна вылучаецца 4 мадэлі:

назоўнік у назоўным склоне + і (ды) + назоўнік у назоўным склоне (10);

назоўнік у творным склоне + і + назоўнік у творным склоне (6);

прыслоўе + і + прыслоўе (9);

займеннік + ды + займеннік (2) [14, с. 63].

Фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасфернай з’явы, якія бы падыходзілі да такіх мадэлей не сустракаецца.

Яшчэ адна мадэль, у адрозненне ад папярэдніх, не трох-, а чатырохкампанентная, бо пачынаецца прыназоўнікам між. Такіх выразаў 4: між сцылай і харыбдай, між небам і зямлёй, між молатам і кавадлам, між жыццём і смерцю [14, c. 63].

Фразеалагізм між небам і зямлёй адносіцца да нашай группы фразеалагізмаў.

Ёсць нямала фразеалагізмаў (96), у складзе якіх для сувязі аднародных кампанентаў выкарыстоўваюцца паўторныя злучнікі ні-ні, і-і, то-то, ці-ці.

3 дапамогай злучнікаў ні-ні ўтвараюцца наступныя мадэлі:

злучнік ні + назоўнік у родным склоне + злучнік ні + назоўнік у родным склоне (22);

злучнік ні + назоўнік у назоўным склоне + злучнік ні + назоўнік у назоўным склоне (4);

злучнік ні + прыслоўе + злучнік ні + прыслоўе (11);

злучнік ні + дзеяслоў + злучнік ні + дзеяслоў (7);

злучнік ні + займеннік + злучнік ні + займеннік (2) [14, c. 64].

Намі вылучан толькі адзін фразеалагізмні свет, ні зара `вельмі рана, перад світаннем, досвіткам', які адносіцца да мадэлі «злучнік ні + назоўнік у назоўным склоне + злучнік ні + назоўнік у назоўным склоне».

Фразеалагізмы з бяззлучнікавай сувяззю кампанентаў утвараюць наступныя прадуктыўныя і малапрадуктыўныя мадэлі:

назоўнік + назоўнік (18);

прыслоўе + прыслоўе (15);

назоўнік у творным склоне + назоўнік у творным склоне (3);

дзеяслоў + назоўнік у назоўным склоне (3);

назоўнік у назоўным склоне + назоўнік у творным склоне (2);

займеннік + займеннік (2) [14, c. 65].

Фразеалагізм узвей-вецер адносіцца да мадэлі «дзеяслоў + назоўнік у назоўным склоне», больш ніякія мадэлі па гэтаму тыпу фразеалагізмаў не вылучаны.

3-ці тып фразеалагізмы са структурай параўнальнага звароту. У склад гэтага тыпу ўваходзіць 143 адзінкі. Яны ўяўляюць сабой спалучэнні злучніка як з паўназначным словам (з прыназоўнікам ці без яго). Улічваючы марфалагічную прыроду другога кампанента, даследчыца вылучае такія прадуктыўныя мадэлі:

як + назоўнік у назоўным склоне (45);

як + назоўнік у родным склоне (6);

як + прыназоўнік на + назоўнік у месным склоне (12);

як + прыназоўнік на + назоўнік у вінавальным склоне (10);

як + прыназоўнік з + назоўнік у родным склоне (8);

як + прыназоўнік у + назоўнік у месным склоне (7);

як + дзеяслоў (13);

як + дзеепрыметнік (прыметнік) (12) [14, c. 66].

Да гэтага структурнага тыпу адносяцца фразеалагізмы як лёду, які адпавядае мадэлі «як + назоўнік у родным склоне», як з перуна, які адпавядае мадэлі «як + прыназоўнік з + назоўнік у родным склоне», і апошні фразеалагізм як у тумане адпавядае мадэлі «як + прыназоўнік у + назоўнік у месным склоне».

4-ты тып трохкампанентныя фразеалагізмы са структурай «назоўнік + прыназоўнік + назоўнік». Такіх фразеалагізмаў А.С. Садоўская выдзеліла 78. Яны ўтвараюць 2 прадуктыўныя і 8 малапрадуктыўных мадэляў. Прадуктыўныя мадэлі:

назоўнік у назоўным склоне + прыназоўнік у + назоўнік у вінавальным склоне (24);

назоўнік у назоўным склоне + прыназоўнік на + назоўнік у вінавальным склоне (8).

Непрадуктыўныя мадэлі:

назоўнік у назоўным склоне + прыназоўнік за + назоўнік у творным склоне (4);

назоўнік у назоўным склоне + прыназоўнік ад + назоўнік у родным склоне (4);

назоўнік у назоўным склоне + прыназоўнік па + назоўнік у месным склоне (3);

назоўнік у назоўным склоне + прыназоўнік з + назоўнік у творным склоне (2);

назоўнік у назоўным склоне + прыназоўнік за + назоўнік у вінавальньш склоне (2);

назоўнік у творным склоне + прыназоўнік у + назоўнік у вінавальным склоне (2);

назоўнік у вінавальным склоне + прыназоўнік^ + назоўнік у вінавальным склоне (2);

назоўнік у вінавальным склоне + прыназоўнік у + назоўнік у месным склоне (2) [14, c. 66−67].

Фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных з’яў, якія бы адносіліся да гэтагу тыпу, увогуле не вылучана.

5-ты тып — чатырохкампанентныя фразеалагізмы са структурай «прыназоўнік + назоўнік + прыназоўнік + назоўнік». Гэты структурны тып, вылучаны паводле А.С. Садоўскай, налічвае 54 фразеалагічныя адзінкі [14, c. 67].

Ні адзіны фразеалагізм, які абраны намі для аналізу, не быў вылучана паводле гэтай мадэлі, акрамя фразеалагізма пасля дожджыка ў чацвер, ён адносіцца да адначастотнай мадэлі гэтага тыпу фразеалагізмаў.

6-ты тып — двухі трохкампанентныя выразы, якія пачынаюцца часціцамі не, ні. Фразеалагізмы гэтага тыпу ўяўляюць сабой спалучэнне часціц не, ні з самастойнымі часцінамі мовы (тады яны двухкампанентныя) і спалучэнне з прыназоўнікава-склонавай формай назоўніка (трохкампанентныя выразы) [14, c. 68]. Такіх фразеалагізмаў сярод фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных з’яў у нашай працы вылучана не было.

3.2 Фразеалагізмы-сказы

Пытанне пра фразеалагізм-сказы паводле іх структуры вывучалася ў навуковай літаратуры толькі часткова і на колькасна абмежаваным матэрыяле. Пры гэтым розныя даследчыкі вылучаюць структурныя тыпы фразеалагізмаў-сказаў неаднолькава. Так, М.М. Шанскі, разглядаючы на матэрыяле рускай мовы фразеалагізмы-сказы, выдзяляе дзве групы фразеалагізмаў: намінатыўныя і камунікатыўныя [18, c. 100−101].

Ф.М. Янкоўскі на матэрыяле народна-дыялектнай фразеалогіі выяўляе такія разнавіднасці фразеалагізмаў з граматычнай структурай сказа:

1) фразеалагізмы мадэлі «назоўнік у назоўным склоне + назоўнік у назоўным склоне»;

2) кампаратыўныя фразеалагізмы мадэлі «злучнік + назоўнік + дзеяслоў»;

3) кампаратыўныя фразеалагізмы са структурай безасабовых сказаў;

4) фразеалагізмы са структурай безасабовых сказаў, у якіх прасвечваецца выказнік, выражаны прэдыкатыўным словам няма;

5) выклічнікавыя фразеалагізмы, у якіх дзейніку адпавядае слова ліха, а выказніку — які, што;

6) фразеалагізмы, у якіх выказніку адпавядае прыметнік;

7) фразелагізмы са структурай «назоўнік (дзейнік) + дзеяслоў (выказнік)»;

8) фразеалагізмы, у якіх пры дзеяслове-выказніку няма адмоўя не, але значэнне выслоўя адмоўнае [15, c. 196−199].

І.Я. Лепешаў аналізуе 167 фразеалагізмаў-сказаў, пададзеных у «Фразеалагічным слоўніку для сярэдняй школы» і выдзяляе сем структурных тыпаў:

1) са структурай асабовага сказа, у якім першы кампанент адпавядае дзейніку, а другі - выказніку;

2) фразеалагізмы, блізкія да першага тыпу, але аформлены як пытальныя сказы;

3) са структурай абагулена-асабовага сказа;

4) са структурай безасабовага сказа;

5) са структурай даданых уступальных сказаў;

6) са структурай даданых параўнальных сказаў;

7) са структурай даданых сказаў месца, умовы і інш [19, c. 88−96].

У фразеалагічным фондзе сучаснай беларускай літаратурнай мовы, як выдзяляе В.В. Маршэўская, ёсць каля 1080 фразеалагізмаў, утвораных па структурных схемах сказа. Такая параўнальна вялікая колькасць гэтых выразаў дазволіла больш аб’ектыўна разглядаць В.В. Маршэўскай пытанне аб структурных тыпах і адпаведных мадэлях фразеалагізмаў-сказаў, даць іх якасную і колькасную характарыстыку, вызначыць як больш пашыраныя, прадуктыўныя, так і менш пашыраныя тыпы і мадэлі. Параўнальна багаты фактычны матэрыял дае магчымасць ёй вылучыць 13 структурных тыпаў. Адны з іх вельмі прадуктыўныя, другія — менш прадуктыўныя. Кожна структурны тып уключае ў сябе па некалькі мадэляў [20, c. 68].

Вылучым тыпы і мадэлі, якія сустракаюцца ў структуры фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных з’яў.

1 тып — фразеалагізмы са структурай двухсастаўнага неразвітага сказа. У якасці граматычнага галоўнага кампанента ў адзінках гэтага структурнага тыпу выступае назоўнік у назоўным склоне (і толькі ў вельмі рэдкіх выпадках — займеннік у назоўным склоне), а граматычна залежным кампанентам — дзеяслоў, які звязваецца з назоўнікам граматычнай сувяззю дапасавання ў ліку і асобе, а ў прошлым часе ў ліку і родзе. Можна выдзеліць 5 прадуктыўных мадэляў, 14 малапрадуктыўных і 65 непрадуктыўных.

Але мадэлей, якія адпавядаюць тэме нашай працы, значна менш і прыкладаў, якія адносяцца да гэтых мадэлей таксама меней.

Першая мадэль — «назоўнік + дзеяслоў». Кампаненты, якія суадносяцца ў свабодным ужыванні з дзейнікам, розныя па сваёй семантыцы слова; яны абазначаюць разнастайныя прадметы навакольнай рэчаіснасці.

У асноўным гэта назоўнікі, якія абазначаюць з’явы прыроды (сонца, хмары, вецер, лёд, цень, атмасфера, гром, зорка, бура і інш.): сонца ўзыходзіць (каму, для каго), хмары рассейваюцца (якія, чаго), вецер нясе (каго), лёд (чаго) растае, цень падае (на каго), атмасфера згушчаецца (дзе), гром грымнуў, зорка закацілася (чыя), бура нясе (каго).

Другая мадэль — «назоўнік + дзеепрыметнік». Выразы гэтай мадэлі знешне нагадваюць залежныя (пасіўныя) канструкцыі, адзін з кампанентаў якіх выражаецца дзеепрыметнікам залежнага стану прошлага часу. Дзеепрыметнікавы кампанент утвораны ад пераходных дзеясловаў з дапамогай суфіксаў -н-, -ен-, -ан-, -т-. Некаторыя фразеалагізмы маюць варыянтную кароткую і поўную форму дзеепрыметніка. Калі дзеепрыметнікавы кампанент мае форму мужчынскага роду адзіночнага ліку, то ён звычайна ўжываецца ў поўнай форме: лёд паламаны.

Трэцяя мадэль — «назоўнік + прыметнік». Прыметнікавы кампанент амаль ва ўсіх адзінках гэтай мадэлі характарызую прадмет з боку яго фізічных памераў (вышыні, даўжыні, шырыні, аб’ёму).

Гэтая мадаль не адпавядае нашым фразеалагізмам з кампанентам атмасферных з’яў.

Чацвёртая мадэль — «назоўнік + не + дзеяслоў». Адзінка гэтай мадэлі: вада не трымаецца.

2 тып — фразеалагізмы са структурай двухсастаўнага развітага сказа. Граматычная аснова такіх фразеалагізмаў-сказаў развіваецца за кошт кампанентаў, якія суадносяцца ў свабодным ужыванні з дапаўненнем, азначэннем і акалічнасцю. Сярод адзінак гэтага структурнага тыпу выдзяляецца 10 прадуктыўных мадэляў.

Першая мадэль — «назоўнік + назоўнік у В. скл. + дзеяслоў «Яе ілюструе трохкампанентны выраз: раса вочы выядае.

Выразы наступных чатырох прадуктыўных мадэляў адрозніваюцца прыназоўнікамі (у, на, за), якія стаяць перад назоўнікам у В. скл.

Такіх фразеалагізмаў сярод адзінак нашай тэматыкі не аказалася.

Шостая мадэль — «назоўнік + дзеяслоў + прыназоўнік + назоўнік у М. скл.»: вецер гуляе ў кішэнях, мароз па скуры прабягае.

Сёмая мадэль — «атрыбутыўнае слова + назоўнік + дзеяслоў». У якасці атрыбутыўнага слова выступаюць у адных выпадках прыметнікі, а ў другіх — займеннікі: якая бура нясе.

Восьмая і дзявятая мадэлі «назоўнік + дзеяслоў + прыслоўе» і «часціца не + назоўнік + дзеяслоў + займеннік» не знайшлі свайго адлюстравання ў фразеалагізмах нашай тэматыкі.

Апошнюю, дзясятую мадэль «назоўнік + дзеяслоў + займеннік» складаюць: пярун яго ведае, вятры яго ведаюць.

3 тып, такім чынам, складаюць фразеалагізмы са структурай абагулена-асабовага сказа. Адзінкі гэтага структурнага тыпу ўтвараюць 2 малапрадуктыўныя мадэлі і шмат непрадуктыўных. З гэтага тыпу нам сустрэлся толькі адзін фразеалагізм, які адносіцца да адначастотнай мадэлі: вадой не разальеш.

4 тып утвараюць фразеалагізмы са структурай безасабовага сказа. В.В. Маршэўская выдзеліла ў гэтым тыпе шмат мадэлей, хоть яны і малапрадуктыўныя і кожная з іх колькасна абмежаваная. Мы вылучылі наступныя мадэлі, якія адпавядаюць тэме нашай працы: граматычна незалежным кампанентам выступае асабовы дзеяслоў у безасабовым значэнні, граматычна залежны кампанент выражаны назоўнікам у М. скл. з прыназоўнікам у (насіцца ў паветры), у Т. скл. (пахне порахам), граматычна незалежны кампанент выражаны асабовым ці безасабовым дзеясловам (небу горача было).

5 тып — фразеалагізмы са структурай нерасчлянённага сказа. У нерасчлянёных сказах няма і не можа быць галоўных членаў, а таму яны не маюць і ўласнай структурнай схемы. Выразы могуць быць толькі аналагічныя некаторым схемам, якія існуюць у мове.

Напрыклад, з лёгкім ветрам, спалучэнне прыметніка з прыназоўніка-скланавай формай.

А таксама да гэтага тыпу адносяцца фразеалагізмы, якія пачынаюцца злучнікамі ці злучальнымі словамі (як, нібы, быццам, што, як быццам, хоць, куды, дзе, аж, колькі), да іх адносяцца: як грыбы пасля дажджу, як дзве кроплі вады, як леташні снег, як снег на галаву, як манны нябеснай, як вады ў рот набраў, як неба ад зямлі, як пугай па вадзе, хоць па ветры пускай, як маланкай спалілі, як бура нясе, што з гусі вада, як гром з яснага неба, як гусь на бліскавіцу, як з неба зваліўся. Усе гэтыя фразеалагізмы мы адносім да адзінак са структурай даданага параўнальнага сказа.

7 тып — фразеалагізмы са структурай даданага ўступальнага сказа. У асноўным гэта малапрадуктыўныя мадэлі, якія не знайшлі свайго адлюстравання ў фразеалагізмах з кампанентам-найменнем атмасферных ападкаў.

8 тып — адзінкі са структурай даданага дапаўняльнага сказа. З усяго слоўніка І.Я.Лепешава «Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы» В.В. Маршэўская вылучае толькі 7 выразаў мадэлі «прыслоўе + назоўнік + дзеяслоў», а ў нас да іх адносяцца адкуль вецер дзьме, куды вецер дзьме [20, c. 77].

4. Сістэмныя сувязі фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных з’яў

На аснове адметнасці значэння фразеалагізмаў, у першую чаргу такой іх прыкметы, як цэласнасць значэння, калі кампаненты-словы не маюць ніводнага з характэрных лексічных значэнняў - ні свабоднага, ні фразеалагічна звязанага, ні сінтаксічна абумоўленага, ні канструктыўна абумоўленага, паколькі цэласнасць значэння фразеалагізма — гэта «ўнутранае сэнсавае адзінства, нераскладальнае на асобныя значэнні кампанентаў», у сучасным мовазнаўстве па-іншаму, з істотным удакладненнем неабходна падыходзіць і да вызначэння тыпаў фразеалагізмаў, ці вынікаў іх семантычнай класіфікацыі.

Справа ў тым, што традыцыйна ў аснове класіфікацыі фразеалагізмаў вызначаліся «суадносіны значэння фразеалагізма ў цэлым і значэнняў складаючых яго кампанентаў», дзякуючы чаму былі выдзелены тры асноўныя тыпы фразеалагізмаў паводле ступені злітнасці кампанентаў: 1) фразеалагічныя зрашчэнні, да якіх адносяцца семантычна непадзельныя, нераскладальныя адзінкі мовы, значэнне якіх нематываванае, яно не залежыць ад іх слоў-кампанентаў з прычыны сваёй умоўнасці і адсутнасці значэнняў у саміх кампанентах; 2) фразеалагічныя адзінкі, да якіх адносяцца матываваныя адзінкі, але іх значэнне непадзельнае на асобныя значэнні слоў-кампанентаў; 3) фразеалагічныя злучэнні, у якіх адно са слоў мае свабоднае значэнне, а другое — фразеалагічна звязанае [2, c. 21−22].

Такая класіфікацыя фразеалагізмаў у беларускім мовазнаўстве склалася на аснове тэарэтычных распрацовак, зробленых даследчыкам фразеалогіі рускай мовы В.У. Вінаградавым, і выдзеленых ім трох тыпаў фразеалагізмаў [2, c. 22]. Акрамя таго, гэтая семантычная класіфікацыя нярэдка ўдакладнялася чацвёртым тыпам фразеалагізмаў - фразеалагічнымі выразамі, якія выдзеліў М.М. Шанскі і да якіх адносяцца ўстойлівыя спалучэнні слоў, што ўзнаўляюцца як гатовыя адзінкі мовы, але ў якіх словы маюць свабоднае значэнне [2, c. 21−22].

Зразумела, што зыходзячы з пазіцыі цэласнасці значэння як адной з асноўных прыкмет фразеалагічных адзінак, сёння ўжо памылкова будзе выдзяленне прыведзеных трох тыпаў фразеалагізмаў і тым больш чатырох, паколькі фразеалагічныя злучэнні і фразеалагічныя выразы не маюць ніякіх адносін да фразеалогіі [2, c. 22]. Адзінкамі фразеалогіі з’яўляюцца толькі фразеалагічныя зрашчэнні і фразеалагічныя адзінствы. Менавіта яны супастаўляюцца паводле матываванасці і нематываванасць значэння і аб’яднаны агульным цэласным значэннем, якое не выводзіцца і не характарызуецца значэннем кампанентаў, паколькі яны такой уласцівасці не маюць.

4.1 Класіфікацыя фразеалагізмаў паводле кампанента-наймення атмасферных з’яў

Фразеалагізмы з кампанентамі снег, дождж, туман, вада, лёд, раса.

Лексема снег служыць у беларускай мове для абазначэння `атмасферных ападкаў ў выглядзе белых камячкоў, якія складаюцца з крышталікаў, падобных на зорачкі' [25, c. 227]. Гэта можа быць і `суцэльная маса такіх ападкаў, што пакрывае якую-небудзь прастору' [25, c. 227].

Да фразеалагізмаў з кампанентам снег адносяцца: зімой снегу не выпрасіш `хто-небудь страшэнна скупы'; леташні снег `тое, што беззваротна мінула і нічога не варта'; патрэбны (трэба) як леташні снег `зусім не, ніколькі не (патрэбны, трэба)'; як (нібы) снег на галаву `зусім нечакана для каго-небудзь (з'яўляцца, прыходзіць, прыязджаць і пад.); пра раптоўнае з’яўленне каго-небудзь'. Усяго іх 4.

Лексема дождж у свабодным ужыванні мае значэнне `атмасферныя ападкі ў выглядзе капельвады, якія падаюць з хмар' [22, c. 187].

Да фразеалагізмаў з кампанентам дождж адносяцца: як грыбы пасля дажджу `вельмі хутка і ў вялікай колькасці'; дождж за карак (за шыю) не лье (не капае) `няма прычын спяшацца'; залаты дождж `вялікія грашовыя сумы, прыбыткі'; пасля дожджыку (дожджычку) у чацвер `невядома калі, ніколі'. Усяго налічваецца 4 фразеалагізмы з кампанентам дождж.

Лексема туман ужываецца для абазначэння `згушчэння драбнейшых кропелек вады або ледзяных крышталікаў у прыземных слаях атмасферы, што робіць паветра непразрыстым' [25, c. 548]. Гэта можа быць і `тое, што перашкаджае добра бачыць, што засцілае зрок' [25, c. 549].

Да фразеалагізмаў з кампанентам туман адносяцца: пускаць туман ў вочы `выхваляючыся, падманваць каго-небудзь, ствараць падманлівае ўражанне пра сябе'; як у тумане 1) `не зусім выразна, цьмяна (помніць, бачыць і пад.)'; 2) `у стане глыбокай задуменнасці'. Усяго толькі 2 фразеалагізма.

Лексема вада мае значэнне `празрыстая бясколерная вадкасць, якая ўтварае рэкі, азёры, моры і з’яўляецца хімічным злучэннем кіслароду і вадароду' [21, c. 448].

Да фразеалагізмаў з кампанентам вада адносяцца: выходзіць (выйсці) сухім з вады `дзейнічаючы ашуканствам, заставацца непакараным'; вада не трымаецца (не трымалася, не ўстоіць) `хто-небудзь вельмі рухавы, непаседлівы'; дзесятая (сёмая) вада на кісялі `вельмі далёкі сваяк'; цёмная вада на облацэх `незразумелае, туманнае'; што (як, нібы) з гусі вада `абсалютна аднолькава, без розніцы, не мае значэння для каго-небудзь, не хвалюе, не кранае каго-небудзь'; чыстай (чысцейшай, найчысцейшай) вады `самы сапраўдны'; вазіць ваду `абцяжарваць каго-небудзь непасільнай, зневажальнай работай'; брахаць на ваду `бясконца многа піць, не могучы прагнаць смагу'; ліць ваду на млын `ускосным чынам дапамагаць сваімі дзеяннямі, паводзінамі, выказваннем і пад. каму-небудзь (супраціўнаму боку)'; лавіць рыбу ў каламутнай (мутнай) вадзе `з выгадай для сябе выкарыстоўваць чые-небудзь цяжкасці, няўдачы і пад'; цішэй вады <�і> ніжэй травы `вельмі пакорлівы, сарамлівы, ціхі; такі, што трымаецца непрыкметна, нясмела'; цягнуць ваду на сваё кола `не клапоцячыся аб іншых, рабіць усё на сваю карысць, служыць выключна асабістым інтарэсам'; часам з квасам, а парою з вадою `па-рознаму — сытна і надгаладзь'; шмат вады салыло (сплыве) `(шмат і інш.) прайшло часу, адбылося змен'; <�з> вадой сплыў `прайшоў, мінуў, даўно забыты'; сядзець на хлебе і (ды) <�на> вадзе `жыць надгаладзь, галадаць'; як рыба ў вадзе `вельмі свабодна, натуральна і проста'; садзіць (пасадзіць) на ваду `караць голадам'; як пугай па вадзе 1) `нічога не дзейнічае на каго-небудзь'; 2) `пусцяковіна, дробязь для каго-небудзь ці для чаго-небудзь, не мае ніякага значэння для каго-небудзь, чаго-небудзь'; прайсці <�праз> агонь і ваду і медныя трубы `многа зведаць у жыцці, пабыць у розных цяжкіх абставінах'; (як, нібы) вады ў рот набраў `упарта, зацята маўчаў'; як (нібы, быццам) вады ў рот набраўшы `нічога не гаворачы, захоўваючы зацятае маўчанне'; хоць вады напіся `вельмі прыгожы'. Усяго 23 фразеалагізма з кампанентам вада.

Лексема лёд мае значэнне `вады, якая замерзла і перайшла ў цвёрды стан' [23, c. 40].

Да фразеалагізмаў з кампанентам лёд адносяцца: на вуснах (на губах) мёд, а на (у) сэрдцы лёд `хто-небудзь знешне ветлівы, далікатны, а спадцішка прычынае шкоду, непрыемнасці'; лёд крануўся `пачатак чаму-небудзь зроблены'; лёд паламаны (разбіты) `адносіны паміж кім-небудзь палепшыліся, перашкоды ліквідаваны'; растапіць лёд `ліквідаваць нацягнутасць у адносінах паміж кім-небудзь'; біцца як рыба аб лёд `без выніку і плёну намагацца, старацца, шукаючы выйсце з бядоты'. Усяго 5 фразеалагізмаў.

Лексема раса ў беларускай мове служыць для абазначэння `вадзяных кропель, якія збіраюцца на паверхні раслін і розных наземных прадметаў вечарам, ноччу і раніцай пры паніжэнні тэмпературы ў цёплую пару года' [24, c. 641].

Да фразеалагізмаў з кампанентам раса адносяцца: як (нібы) дзве кроплі вады (расы) `вельмі моцна, абсалютна'; раса вочы выядае `хто-небудь не шчаслівы, жыве ў горы, нядолі'.Усяго 2 фразеалагізмы.

Фразеалагізмы з кампанентамі вецер, бура, маланка, бліскавіца, пярун, мароз, хмара.

Лексема вецер абазначае `паветраную плынь гарызантальнага напрамку' [21, c. 484].

Да фразеалагізмаў з кампанентам вецер адносяцца: падбіты ветрам (вятрамі) 1) `які прапускае холад, дрэнна сагравае; пра адзенне ці жыллё'; 2) `легкадумны, несур’ёзны, пусты'; пляваць супраць (супроць) ветру `рабіць што-небудь сабе на шкоду'; хоць па ветры пускай `вельмі лёгкі і зусім не засцерагае ад холаду'; трымаць нос па ветры `беспрынцыпова мяняючы свае паводзіны, прыстасоўваючыся да абставін, падладжвацца да каго-небудзь, чаго-небудзь'; на ўзвей (на ўзві) вецер `дарэмна, упустую, безвынікова (рабіць што-небудзь)'; узвей-вецер `легкадумны, пусты чалавек; ветрагон'; хістацца (хістаўся) ад ветру 1) `вельмі слабы, знясілены'; 2) `нетрывалы і ненадзейны, амаль непрыгодны'; ад (з) ветру валіцца (паваліцца, валяецца) `вельмі слабы, знясілены'; з ветрам (з ветрыкам, з вецярком) у галаве `занадта легкадумны, несур’ёзны'; з лёгкім ветрам! 1) `пажаданне шчаслівай дарогі'; 2) `пажаданне пазбавіцца ад каго-небудзь; няхай ідзе, куды хоча'; з ветрыкам (з вецярком) `на вялікай хуткасці'; адкуль вецер дзьме `(ведаць і пад.) на каго або на што трэба арыентавацца ў сваіх дзеяннях, учынках і інш.'; вецер гуляе ў кішэнях `у каго-небудзь няма грошай'; вецер у галаве гуляе `хто-небудзь вельмі легкадумны, несур’ёзны'; з ветру вяроўкі віць (звіць) `гаварыць, сцвярджаць што-небудзь без усякіх падстаў; пляткарыць, выдумваць'; на сямі вятрах `адзінока і наводшыбе'; вятры яго ведаюць `невядома'; кідаць (пускаць) словы (слава) на вецер; кінуць (пусціць) словы (слава) на вецер `безадказна, неабдумана, упустую гаварыць'. Усяго налічваецца 18 фразеалагізмаў.

Лексема бура абазначае `вецер вялікай разбуральнай сілы, звычайна з дажджом або снегам' [21, c. 420].

Да фразеалагізмаў з кампанентам бура адносяцца: бура нясе (носіць, гоніць, ганяе) каго; бура прынесла (прыгнала) `(куды, дзе і пад.) хто-небудзь ідзе (ходзіць, прыйшоў)'; бура ў шклянцы вады `моцнае хваляванне, шум, спрэчка з-за дробязных прычын'; як бура нясе (прынесла) `чаму, з якой мэтай ідзе, едзе хто-небудзь куда-небудзь'. Усяго 3 фразеалагізмы.

Лексема маланка абазначае `разрад атмасфернай электрычнасці ў паветры, звычайна ў выглядзе яркай звілістай лініі' [23, c. 93].

Да фразеалагізмаў з кампанентам маланка адносяцца: як маланкай (агнём) спаліла `хто-небудзь бясследна, імгненна знік, схаваўся'. Усяго толькі 1 фразеалагізм утрымлівае гэтк лексему-кампанент.

Лексема бліскавіца ў беларускакай мове абазначае тое ж, што і лексема маланка. Да фразеалагізмаў з гэтым кампанентам адносяцца: як гусь на бліскавіцу `нічога не разумеючы, здзіўлена, разгублена'. Намі быў вылучаны толькі адзіны фразеалагізм з гэтай лексемай-кампанентам.

Лексема пярун мае значэнне `аглушальны ўдар грому' і `бог грому і маланкі ва ўсходніх славян' [23, c. 537].

Да фразеалагізмаў з гэтым кампанентам належаць: як з перуна `вельмі хутка (ісці, бегчы і пад.)'; даваць (даць) перуноў `моцна правучыць каго-небудзь, энергічна ўздзейнічаць на каго-небудзь'; пярун яго ведае; перуны яго ведаюць `невядома'. Усяго налічваецца 3 фразеалагізмы.

Лексема мароз абазначае ў беларускай мове `моцны холад, сцюжу' або `халоднае надвор’е з вельмі нізкай тэмпературай' [23, c. 111].

Да фразеалагізмаў з кампанентам мароз адносяцца: мароз па скуры (па спіне, па целе) <�прабягае, ходзіць, дзярэ; прабег, прабягаў, хадзіў, прайшоў, прадзіраў> `у каго-небудзі узнікае непрыемнае адчуванне ад раптоўнага страху, хвалявання і пад.'. Усяго толькі 1 фразеалагізм.

Лексема хмара абазначае `вялікае, звычайна цёмнае воблака, якое прыносіць дождж, град, снег' [26, c. 205].

Да фразеалагізмаў з кампанентам хмара адносяцца: хадзіць хмара хмарай `у кепскім настроі, пануры, сярдзіты, злосны'; хмары згушчаюцца (згушчаліся, згусціліся) `каму-небудзь пагражае небяспека, бяда і пад.'. Усяго 2 фразеалагізмы.

Фразеалагізмы з кампанентам неба, сонца, зара, зорка.

Лексема неба абазначае `атмасферу, якую не відна з зямлі - прастора ў форме купала, скляпення' і `па рэлігійных уяўленнях — месца, прастора, дзе снаходзяцца Бог, анёлы, святыя і пад.' [23, c. 351].

Да фразеалагізмаў з кампанентам неба адносяцца: манна з неба сыплецца (падае) `каму-небудь вельмі легка, само сабой дастаюцца сродкі для пражывання, набытак і пад.'; манна нябесная 1) `што-небудзь вельмі патрэбнае, доўгачаканае'; 2) `багацце падазронага паходжання'; чакаць манны з неба `(чакаць) мадавераготнай дапамогі, падтрымкі, вынікаў'; як неба ад зямлі `вельмі моцна, рэзка (адрозніваецца хто-небудзі ад каго-небудзь, што-небудзь, ад чаго-небудзь)'; між (паміж) небам і зямлёй 1) `без пастаяннага жылля, дзе давядзецца (жыць, знаходзіцца і пад.)'; 2) `далёка ад рэчаіснасці (быць, існаваць і пад.)'; 3) `у стане няпэўнасці, неўладкаванасці (быць, заставацца і пад.)'; пад адкрытым небам `на вуліцы, не ў памяшканні'; на сёмым (дзесятым) небе `бязмерна шчаслівым, вельмі задаволеным (быць)'; пападаць (трапляць) пальцам у неба; папасці (трапіць) пальцам у неба `гаварыць ці рабіць што-небудзь неўпапад, недарэчна'; узносіць (узнімаць) да нябёс (да неба) каго, што; узнесці (узняць) да небёс (да неба) `празмерна расхвальваць каго-небудзь, што-небудзь'; хапаць зоркі з неба `здзяйсняць што-небудзь выключнае, выдатнае'; журавель у небе `аддаленая будучыня, нешта няпэўнае'. Усяго 11 фразеалагізмаў.

Лексема сонца мае значэнне `цэнтральнае нябеснае свяціла Сонечнай сістэмы, якое з’яўляецца гіганцкім вогненым шарам, што вылучае святло і цяпло' [25, c. 233].

Да фразеалагізмаў з кампанентам сонца адносяцца: сонца зайшло `скончылася чыё-небудзь шчасце, поспехі і пад.'; сонца ўзыходзіць (узыходзіла, узышло, узыдзе) `для каго-небудзь наступае шчасце, што-небудзь новае, вельмі значнае ў жыцці'; цыганскае сонца `начное свяціла, месяц'; месца пад сонцам `трывалае, высокае становішча ў грамадстве'; па гары хадзіць і сонца не бачыць `не заўважаць відавочнага'; зубы грэць на сонцы `весела смяяцца, рагатаць, не займаючыся справай'. Усяго 5 фразеалагізмаў.

Лексема зара служыць для абазначэння `яркай афарбоўкі гарызонта пры захадзе і ўсходзе сонца' [22, c. 373].

Да фразеалагізмаў з кампанентам зара адносяцца: ні свет ні зара `вельмі рана, перад світаннем, досвіткам'. Усяго 1 фразеалагізм.

Лексема зорка служыць для абазначэння `нябеснага цела, якое па сваёй прыродзе падобна на Сонца і ўяўляецца чалавеку на начным небе ззяючай кропкай' [22, c. 510].

Да фразеалагізмаў з гэтым кампанентам адносяцца: хапаць зоркі з неба `здзяйсняць што-небудзь выключнае, выдатнае'; нарадзіцца (радзіцца) пад шчаслівай зоркай `быць ўчаслівым, удачлівым, мець поспех у сваіх справах'; зорка закацілася (патухла) `скончылася чыё-небудзь шчасце, поспехі, кар’ера і пад.'; зорка першай велічыні `вельмі славуты ў якой-небудзь сферы дзейнасці чалавек'; пуцяводная зорка 1) `тое, што накіроўвае, вызначае чыю-небудзь дзейнасць, жыццё'; 2) `чалавек, які вызначае чыё-небудзь жыццё, дзейнасцю'; узыходзячая зорка `чалавек, які пачынае набываць шырокую вядомасць, вялікую славу ў якой-небудзь галіне дзейнасці'. Усяго 6 фразеалагізмаў.

Фразеалагізмы з кампанентам атмасфера, паветра.

Лексема атмасфера служыць для абазначэння `газападобнай абалонкі Зямлі і некаторых іншых планет' [21, c. 296].

Да фразеалагізмаў з кампанентам атмасфера адносяцца: разраджаць (разрадзіць) атмасферу `паслабляць напружанне ў якіх-небудзь абставінах'; Усяго толькі вылучаны 1 фразелагізм.

Лексема паветра мае значэнне `сумесь газаў, галоўным чынам азоту і кіслароду, якія акружаюць зямлю і складаюць яе атмасферу' і `свабодную прастору над зямлёй' [23, c. 474].

Да фразеалагізмаў з кампанентам паветра адносяцца: будаваць паветраныя замкі (палацы) `планаваць не рэальнае, нездзяйсняльнае, захапляцца нязбытнымі марамі'; узлятаць (узляцець) у паветра `разбурацца, падрывацца, гінуць ад узрыву'; пускаць (пусціць) у паветра `узрываць'; псаваць (папсаваць) паветра `смуродзіць'; пахне (пахла) порахам <�у паветры> `пагражае вайна, набліжаюцца небяспечныя падзеі'; патрэбны як паветра `вельмі'; на свежым (вольным) паветры `не ў памяшканні, на вуліцы (быць, знаходзіцца, рабоць што-небудзь)'; насіцца ў паветры `няўхільна набліжацца, адчувацца; пра думкі, ідэі, з’явы, і пад.'. Усяго 8 фразеалагізмаў.

4.2 Сінанімічныя фразеалагізмы з кампанентам-найменнем атмасферных з’яў

Праблема сінаніміі фразеалагізмаў, як адзначае А.І. Малаткоў, у поўным яе аб’ёме чакае свайго даследавання, паколькі тут яшчэ маецца многа невырашальных пытанняў. Але ўжо сёння ў навуковай і вучэбнай літаратуры многае адносна гэтай праблемы змянілася. Так, найперш, як піша В. А. Ляшчынская, «у навуковай літаратуры адмаўляецца ўстанаўленне сінанімічных адносін паміж фразеалагізмам (-і) і словам» [2, c. 31], якія нярэдка яшчэ да апошняга часу выяўляюцца ў вучэбнай практыцы, ілюстрацыяй чаго, напрыклад, можа служыць наступнае выказванне: «Сінанімія фразеалагізма і слова адзначаецца тады, калі ў іх ёсць максімальна агульнае лексічнае значэнне» [27, c. 110]. Такое меркаванне з’яўляецца вынікам шматлікіх навуковых палажэнняў і выказванняў фразеолагаў рускай і беларускай моў у больш ранні перыяд (60−80-я гг.) даследавання фразеалогіі.

Для ўстанаўлення сінанімічных сувязей фразеалагічных адзінак важную ролю адыгрывае ўлік тых прыкмет фразеалагізмаў, якія выяўляюць іх адметнасць, па-першае, ад адзінак лексікалогіі - лексем, па-другое, ад іншых адзінак з устойлівым складам кампаентаў і ўзнаўляльнасцю з улікам семантычнага прынцыпу да выдзялення адзінак фразеалогіі (вузкае разуменне) [2, c. 32].

М.І. Сідарэнка лічыць, што «фразеалагізмы ўступаюць у сінанімічныя адносіны толькі тады, калі яны, акрамя адзінства ў паняційным элеменце, маюць аднолькавую прадметную суаднесенасць і валентнасць» [28, c. 192]. У.П. Жукаў да сінанімічных фразеалагізмаў адносіць «фразеалагізмы з блізкім значэннем, якія абазначаюць адно і тое ж паняцце, як правіла, суадносяцца з адной часцінай мовы, валодаюць часткова падобнай ці (радзей) аднолькавай лексіка-фразеалагічнай спалучальнасцю, але адрозніваюцца адзін ад другога адзценнем значэння, стылістычнай афарбоўкай, а часам тым і другім адразу» [29, c. 4]. Тут, як і ў многіх іншых азначэннях, прапанаваных у розных навуковых, вучэбных і вучэбна-метадычных працах рускіх і беларускіх мовазнаўцаў, азначэнні сінанімічных фразеалагізмаў утрымліваюць у асноўным два важнейшыя крытэрыі - семантычнае і стылістычнае адрозненне.

Пры даследаванні фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных ападкаў намі былі вылучаныя наступныя сінанімічныя рады: зімой снегу не выпрасіш — снегу леташняга не дапросішся `хто-небудь страшэнна скупы'; як снег на галаву — як гром сярод яснага неба `зусім нечакана для каго-небудзь (з'яўляцца, прыходзіць, прыязджаць і пад.); пра раптоўнае з’яўленне каго-небудзь'; пад адкрытым небам — на свежым паветры — пад голым небам `на вуліцы, не ў памяшканні'; падбіты ветрам — падшыты ветрам `які прапускае холад, дрэнна сагравае; пра адзенне ці жыллё'; падбіты ветрам — вецер у галаве гуляе — гуляй-вецер — з ветрам у галаве — куды вецер дзьме — узвей-вецер — як у полі вецер `легкадумны, несур’ёзны, пусты'; пускаць на вецер — кідаць на вецер `дарэмна траціць, неашчадна расходаваць'; растапіць лёд — разбіць лёд `ліквідаваць нацягнутасць у адносінах паміж кім-небудзь'; хістацца ад ветру — ад ветру валіцца `вельмі слабы, знясілены'; шукаць ветру ў полі - лаві вецер у полі `назат не вернеш, не знойдзеш каго-небудзь'; бура нясе — вецер нясе `(куды, дзе і пад.) хто-небудзь ідзе (ходзіць, прыйшоў)'; з лёгкім ветрам! — вецер у спіну `пажаданне шчаслівай дарогі'; вятры яго ведаюць — пярун яго ведае `невядома'. Часцей сустракаюцца сінанімічныя рады, у склад якіх уваходзяць дзве фразеалагічныя адзінкі, але сустракаюцца і з трох і больш адзінак.

4.3 Антанімічныя фразеалагізмы з кампанентам-найменнем атмасферных з’яў

Фразеалагічная антанімія, як і фразеалагічная сінанімія, адлюстроўвае семантычныя сувязі гэтых адзінак, аднак у адрозненне ад сінанімічных фразеалагізмаў, якія аб’ядноўваюцца на аснове падабенства плана выражэння, падабенства антанімічных фразеалагізмаў выяўляецца ў поўнай яе супрацьлегласці пры агульным тоесным кантэкстным акружэнні [2, c. 41].

Маюцца адрозненні паміж фразеалагічнай і лексічнай антаніміяй. Справа ў тым, што фразеалагічныя антонімы вельмі рэдка ўжываюцца ў адным фрагменце тэксту, як гэта характэрна для лексічных антонімаў.

Антанімічнымі лічацца фразеалагізмы не толькі паводле супрацьлеглага значэння, але і пры ўмове аднолькавай спалучальнасці са словамі свабоднага ўжывання [2, c. 41].

Аналіз фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных ападкаў дазволіў нам вылучыці наступныя фразеалагізмы, якія выступаюць як антонімы: сонца зайшло `скончылася чыё-небудзь шчасце, поспехі і пад.' - сонца ўзыходзіць `для каго-небудзь наступае шчасце, што-небудзь новае, вельмі значнае ў жыцці'; сонца ўзыходзіць `для каго-небудзь наступае шчасце, што-небудзь новае, вельмі значнае ў жыцці' - зорка закацілася `скончылася чыё-небудзь шчасце, поспехі, кар’ера і пад.'; хапаць зоркі з неба `здзяйсняць што-небудзь выключнае, выдатнае' - зорак з неба не хапае `не здзяйсняць нічога выдатнага, выключнага'; хмары згушчаюцца `каму-небудзь пагражае небяспека, бяда і пад.' - хмары рассейваюцца `знікае пагроза небяспекі, бяды і пад.'.

суадноснасць фразеалагізм сказ

4.4 Варыянтныя фразеалагізмы з кампанентам-найменнем атмасферных з’яў

У фразеалогіі доўгі час лічылася, што фразеалагізмы — гэта застылыя, акамянелыя ўтварэнні, своеасаблівыя гатовыя блокі, якія без змен функцыянуюць у маўленні. Затым пачаўся перагляд гэтых тэарэтычных пазіцый, і ў многіх працах даследчыкаў з’явіліся заўвагі аб неабходнасці адмовы ад звычнага і нават у пэўнай ступені стандартнага ўяўлення пра стабільнасць і ўстойлівасць складу і формы фразеалагізмаў.

Аналіз змен у кампанентным складзе фразеалагічных адзінак дазволіў вучоным сістэматызаваць іх і прыйсці да пэўных вывадаў аб тыпах варыянтнасці фразеалагізмаў і іх адрозненні ад сінанімічных фразеалагізмаў [2, c. 28]. Праўда, колькасць фразеалагічнай варыянтнасці ў навуковай літаратуры розная. Так, напрыклад, В.І. Зімін выдзяляе тры тыпы фразеалагічных варыянтаў: лексічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя [30, c. 79−81 ]; У.П. Жукаў - чатыры: фанетычныя, марфалагічныя, канструктыўныя і лексічныя [31, c. 166−168]; З.А. Рудакоўская — пяць: фанетычныя, акцэнталагічныя, сінтаксічныя, лексічныя і камбінаваныя [32, c. 49]; Ф.М. Янкоўскі - сем: слоўна-кампанентныя, фанетычныя, акцэнтныя, марфалагічныя, сінтаксічныя, камбінаваныя, эліпсаваныя [33, c. 188−200]; І.Я. Лепешаў - восем: лексічныя, марфалагічныя, словаўтваральныя, фанетычныя, акцэнтныя, акцэнтна-фанетычныя, канструктыўна-колькасныя і камбінаваныя [1, c. 77−81].

У сучасным беларускім мовазнаўстве праблема фразеалагічнай варыянтнасці знайшла найбольш поўнае і ўсебаковае асвятленне ў шэрагу прац навукоўцаў фразеалагічнай школы пад кіраўніцтвам І.Я. Лепешава, у пешую чаргу І.М. Хлусевіч, якая услед за І.Я Лепешавым выдзяляе восем тыпаў фразеалагічных варыянтаў, паводле якіх мы і разгледзім вывучаемыя намі фразеалагізмы з кампанентам-найменнем атмасферных ападкаў. Аднак колькасць тыпаў у нас меншая.

Да лексічных варыянтных фразеалагізмаў - найбольш пашыранага тыпу фразеалагічнай варыянтнасці адносяцца тыя, што могуць «выступаць у дзвюх, а то і болей разнавіднасцях, тоесных у сэнсавых і стылістычных адносінах і ўзаемазамяняльных у любым кантэксце» [2, c. 29], напрыклад: зімой снегу (лёду) не выпрасіш (не дастанеш); дождж за карак (за шыю) не лье (не капае); як (нібы) дзве кроплі вады (расы); як (нібы) снег на галаву; манна з неба сыплецца (падае); мароз па скуры (па спіне, па целе) <�прабягае, ходзіць, дзярэ; прабег, прабягаў, хадзіў, прайшоў, прадзіраў>; на вуснах (на губах) мёд, а на (у) сэрдцы лёд; як (нібы, быццам) вады ў рот набраўшы; між (паміж) небам і зямлёй; на сёмым (дзесятым) небе; на свежым (вольным) паветры; пускаць (пусціць) у паветра; пападаць (трапляць) пальцам у неба; на ўзвей (на ўзві) вецер; узносіць (узнімаць) да нябёс (да неба); як маланкай (агнём) спаліла; лавіць рыбу ў каламутнай (мутнай) вадзе; будаваць паветраныя замкі (палацы); дзесятая (сёмая) вада на кісялі; вайна (бітва, змаганне) з ветракамі; як гром (пярун) з (сярод) яснага неба; зорка закацілася (патухла); лёд паламаны (разбіты).

Марфалагічнымі варыянтамі з’яўляюцца часцей за ўсё дзве разнавіднасці фразеалагічных адзінак, якія адрозніваюцца граматычнай формай аднаго з кампанентаў [2, c. 29], напрыклад: сонца ўзыходзіць (узыходзіла, узышло, узыдзе); узлятаць (узляцець) у паветры; <�з> вадой сплыў (-ла, -ло, -лі); даваць (даць) перуноў каму.

Словаўтваральныя варыянты — гэта дзве ці больш разнавіднасцяў фразеалагічных адзінак, якія адрозніваюцца словаўтваральнай структурай аднаг з кампанентаў [2, c. 29], напрыклад: пасля дожджыку (дожджычку) у чацвер; нарадзіцца (радзіцца) пад шчаслівай зоркай; псаваць (папсаваць) паветра; садзіць (пасадзіць) на ваду; як бура нясе (прынесла); з ветру вяроўкі віць (звіць).

Акцэнтна-фанетычныя варыянты — гэта дзве разнавіднасці фразеалагізма, які адначасова адрозніваецца месцам націску ў адным з кампанентаў і яго гукавым афармленнем [2, c. 29], напрыклад: пляваць супраць (супроць) ветру.

Камбінаваныя варыянты з’яўляюцца вынікам розных відаў вар'іравання, а таму могуць быць прадстаўлены рознымі групамі камбінацый [2, c. 29], напрыклад: лексічнай і марфалагічнай <�як, нібы> вады ў рот набраў (набрала, -лі).

Мы вылучылі толькі 5 тыпаў фразеалагічных варыянтаў, паводле І.Я. Лепешава і І.М. Хлусевіч, з фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных з’яў. Самы прадуктыўны тып — лексічны, ён прадстаўлены 23 фразеалагічнымі адзінкамі.

Заключэнне

З улікам вялікай колькасці фразеалагізмаў у мове для даследавання абраны метад кампанентнага аналізу, у выніку чаго выдзелена больш за 100 фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных з’яў, якія і сталі аб’ектам нашага вывучэння.

Намі выяўлена, што паводле марфалагічнай характарыстыкі фразеалагізмаў, ці суадноснасці іх з рознымі часцінамі мовы (назоўнікам, прыметнікам, дзеясловам, прыслоўем і выклічнікам). Фразеалагізмы з кампанентам-найменнем атмасферных з’яў падзяляюцца на фразеалагізмы, суадносныя з назоўнікам (залаты дождж, леташні снег, пуцяводная зорка), з прыметнікам (небам крыты, чыстай вады, падбіты ветрам), з дзеясловам (узлятаць у паветра, брахаць на ваду, растапіць лёд), з прыслоўем (як грыбы пасля дажджу, як рыба ў вадзе, як гусь на бліскавіцу), і выклічнікам (з лёгкім ветрам). Гэтыя фразеалагізмы служаць для наймення асобы, прадметаў і з’яў. У пэўнай ступені яны выконваюць тую ж сінтаксічную функцыю, што і суадносныя ім часціны мовы. Фразеалагізмы, становячыся аб’ектам вывучэння з марфалагічнага боку, выя'ўляюць свае спецыфічныя ўласцівасці, здольнасць мець пэўныя граматычныя катэгорыі, аб’ядноўвацца ў семантыка-граматычныя тыпы.

Паводле сінтаксічнай характарыстыкі фразеалагізмаў мы вызначылі, што фразеалагізмы з кампанентам-найменнем атмасферных з’яў маюць суадноснасць з словазлучэннем (залаты дождж, пахне порахам у паветры), словаспалучэннем (ад ветру, з ветрыкам, між небам і зямлёй) і сказам (гром грымнуў, зорка закацілася), як і фразеалагізмы ўвогуле, але колькасць іх розная. Найбольш адзначана фразеалагізмаў-словазлучэнняў і фразеалагізмаў-сказаў, а кожная з гэтых катэгорый падраздзяляецца мадэлі.

Даследаванне семантычнага боку фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных з’яў нам дало магчымасць на аснове гэтага сістэматызаваць гэтыя адзінкі мовы, адносна сувязей фразеалагізмаў паміж сабой паводле розных паказчыкаў, на аснове чаго намі былі выдзелены варыянтныя, сінанімічныя і антанімічныя фразеалагізмы. Адны з іх уяўляюць сабой больш значную групу, другіе менш.

Падводзячы вынікі, адзначым, што фразеалагізмы з кампанентам атмасферных ападкаў, хоць яны і ўяўляюць сабой не значную групу (усяго каля 100 адзінак), значна ўзбагацілі беларускую літаратурную мову, папоўнілі фразеалагічны склад.

Спіс выкарыстаных крыніц

1. Лепешаў, І. Я. Фразеалогія сучаснай беларускай мовы: вучэб. дапам. Для філал. Фак. ВНУ / І.Я.Лепешаў. — Мінск: Выш. шк., 1998. — 271 с.

2. Ляшчынская, В. А. Сучасная беларуская мова: фразеалогія: вучэб. дапам. / В. А. Ляшчынская. — Мінск: РІВШ, 2010. — 230 с.

3. Виноградов, В. В. Об основных типах фразеологических единиц в русском языке / В. В. Виноградов // Избранные труды: лексикология и лексикография — М.: Изд-во «Наука», 1977. — С. 140−160.

4. Голяк, С. В. Сербская и белорусская фразеология с зоокомпонентом (зависимость между свойствами фразеологизма и слова-компонента): автореф. дис. … канд. филол. наук / С. В. Голяк; Белорус. гос. ун-т. — Минск, 2003.

5. Зайцава, Л. У. Аб структуры саматычных фразеалагізмаў-словазлучэнняў беларускай і англійскай моў / Л. У. Зайцава // Славянская фразеология в ареальном, историческом и этнокультурном аспектах: материалы V Междунар. конф., г. Гомель, 22−23 окт. 2007 г.: / редкол.: В. И. Коваль (отв. ред.) [и др.]. — Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2007. — С. 10−14.

6. Зайцава, Л. У. Саматычныя фразеалагізмы беларускай і англійскай моў у сістэме лінгвакультуралогіі / Л. У. Зайцава // Весн. Гродзен. Дзярж. ун-та. — Сер. 3. Філалогія, педагогіка, псіхалогія. — 2009. — № 2. — С. 50−57.

7. Ляшчынская, В.А. Фразеалагічная флора Беларусі ў мове Янкі Купалы / В. А. Ляшчынская // Славянская фразеология в ареальном, историческом и этнокультурном аспектах: материалы Междунар. науч. конф., г. Гомель, 23−24 нояб. 2001 г. — Гомель, 2001. — С. 258−260.

8. Ляшчынская, В.А. Фразеалагічная анатомія беларуса ў мове Янкі Купалы / В. А. Ляшчынская // Известия Гом. гос. ун-та им. Ф. Скорины. — 2002. — № 1 (10). — С. 100−104.

9. Ляшчынская, В. А. Саматычныя фразеалагізмы ў мове Янкі Купалы / В. А. Ляшчынская // Беларуская лінгвістыка. — Мінск: Беларус. навука, 2003. — Вып 53. — С. 72−77.

10. Юнаш, М. У. Саматычныя фразеалагізмы ў мастацкім маўленні: семантычны і функцыянальна-стылістычны аспекты (на матэрыяле беларуская драматургіі): аўтарэф. дыс. … канд. філал. навук: 10.02.01 / М. У. Юнаш. — Мінск: БДУ, 2005. — 21 с.

11. Садоўская, А. С. Фразеалагізмы з кампанентам-арнітонімам у беларускай мове: этналінгвістычны аспект: аўтарэф. дыс. … канд. філал. навук: 10.02.01 / А.С. Садоўская. — Мінск: БДУ, 2002. — 21 с.

12. Лепешаў, І. Я. Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы: у 2 т. Т. 1 / І.Я. Лепешаў. — Мінск: Беларус. энцыкл. Імя П. Броўкі, 1993. — 591 с.

13. Лепешаў, І. Я. Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы: у 2 т. Т. 2 / І.Я. Лепешаў. — Мінск: Беларус. энцыкл. Імя П. Броўкі, 1993. — 607 с.

14. Садоўская, А.С. Фразеалагізмы-спалучэнні ў сучасная беларускай мове / А.С. Садоўская; пад. рэд. праф. І.Я. Лепешава. — Гродна: ГрДУ, 2003. — 118 с.

15. Янкоўскі, Ф. М. Беларуская мова / Ф.М. Янкоўскі. — Мінск: Выш. шк., 1978. — 336 с.

16. Даніловіч, М. А. Граматычная характарыстыка фразеалагізмаў / М.А. Даніловіч. — Мінск: Навука і тэхніка, 1991. — 110 с.

17. Красней, В.П. Грані слова: факультатыўны курс «Лексіка і фразеалогія беларускай мовы»: вучэб. дапам. Для 9 кл. / В. П. Красней. — Мінск: Нар. асвета, 1986. — 173 с.

18. Шанский, Н. М. Фразеология современного русского языка: учеб. пособие для вузов по спец. «Рус. яз. и лит.» / Н. М. Шанский. — 3-е изд., испр. и доп. — М.: Высш. шк., 1985. — 160 с.

19. Лепешаў, І. Я. Структурныя тыпы фразеалагізмаў / І.Я. Лепешаў // Беларуская мова і мовазнаўства. — Мінск: Выд. БДУ, 1976. — Вып. 4.

20. Маршэўская, В. В. Фразеалагізмы са структурай сказа: манаграфія / В.В. Маршэўская; пад рэд. праф. І.Я. Лепешава. — Гродна: ГрДУ, 2003. — 116 с.

21. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т. Т. 1. А — В / [Рэд. тома М.Р. Суднік]. — Мінск.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1984. — 608 с.

22. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т. Т. 2. Г — К / [Рэд. тома М.Р. Суднік]. — Мінск.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1984. — 768 с.

23. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т. Т. 3. Л — П / [Рэд. тома М.Р. Суднік]. — Мінск.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1984. — 672 с.

24. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т. Т. 4. П — Р / [Рэд. тома М.Р. Суднік]. — Мінск.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1984. — 768 с.

25. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т. Т. 5. Кн. 1. С — У / [Рэд. тома М.Р. Суднік]. — Мінск.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1984. — 663 с.

26. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т. Т. 5. Кн. 2. У — Ф / [Рэд. тома М.Р. Суднік]. — Мінск.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1984. — 608 с.

27. Молотков, А. И. Основы фразеологии русского языка / А. И. Молотков. — Л.: Наука, 1977. — 283 с.

28. Сидоренко, М. И. К определению фразеологических синонимов / М. И. Сидоренко // Проблемы фразеологии и задачи ее изучения с высшей и средней школе. — Вологда: Северо-Запад. книж. изд-во, 1967. — С. 192−200.

29. Жуков, В. П. Толковый словарь фразеологических синонимов русского языка: около 730 синонимических рядов / В. П. Жуков, М. И. Сидоренко, В. Т. Шкляров; под. ред. В. П. Жукова. — М.: Рус. яз., 1987. — 448 с.

30. Зимин, В. И. К вопросу о вариантности фразеологических едениц / В. И. Зимин // Проблемы устойчивости и вариантности фразеологических едениц. — Тула: ТГПИ им. Л. Н. Толстого, 1972. — С. 70−83.

31. Жуков, В. П. Русская фразеология: учеб. пособие для филол. спец. вузов / В. П. Жуков. — М.: Высш. шк., 1986. — 310 с.

32. Рудакоўская, З. А. Структурна-кампанентныя змены і змест фразеалагізмаў / З.А. Рудакоўская // Беларус. мова. — Мінск: БДУ, 1978. — Вып. 6. — С. 49−57.

33. Янкоўскі, Ф. М. Роднае слова / Ф.М. Янкоўскі; пад. рэд. Ф.М. Яўневіча. — 2-е выд., дапрац. і дапоўн. — Мінск: Выш. шк., 1972. — 448.

Показать весь текст
Заполнить форму текущей работой